Нітрабензол
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нітрабензол, мірбанавы алей — найпрасцейшае араматычнае нітразлучэнне C6H5NO2.
Хуткія факты Агульныя, Тэрмічныя ўласцівасці ...
Нітрабензол | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₆H₅NO₂ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | 98-95-3 |
PubChem | 7416 |
Рэг. нумар EINECS | 202-716-0 |
SMILES | |
RTECS | DA6475000 |
ChemSpider | 7138 |
Закрыць
Алеепадобная вадкасць зеленаватага колеру з пахам горкага міндалю. Малекулярная маса 123,12[1] а.а.м. Шчыльнасць 1,2037 г/см³ пры тэмпературы 20 °С. Тэмпература плаўлення 5,85 °C. Тэмпература кіпення 211,03 °C. Добра раствараецца ў бензоле, раствараецца ў арганічных растваральніках (дыэтылавым эфіры, этаноле і інш.), мала раствараецца ў вадзе (0,19 г на 100 г вады пры тэмпературы 20 °C[1]).