![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cb/Flag_of_Nikko%252C_Tochigi.svg/langbe-640px-Flag_of_Nikko%252C_Tochigi.svg.png&w=640&q=50)
Ніко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніко (яп.: 日光) — адзін з найстарэйшых рэлігійных і паломніцкіх цэнтраў Японіі. Размешчаны за 140 км на поўнач ад Токіа. Станам на 2 снежня 2020 года ў муніцыпалітэце пражывала 80 239 чалавек. Пры плошчы каля 1500 км² — гэта трэці па працягласці муніцыпалітэт Японіі.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||||||||||||||||
Закрыць
Японскія гісторыкі сцвярджаюць, што сінтаісцкая кумірня дзейнічала ў Ніко яшчэ ў IV ст. н. э. У 767 годзе на вяршыні патухлага вулкана было заснавана свяцілішча Футарасан. Яго сцены, а таксама старадаўні масток цераз горную рэчку, пафарбаваны ў ярка-пунсовы колер.
Галоўная славутасць Ніко — сінтаісцкай свяцілішча Ніко Тосё-гу — месца спачыну вялікага палкаводца і дзяржаўнага дзеяча сёгуна Іэясу Такугавы.