![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/69/Viciebsk._%25D0%2592%25D1%2596%25D1%2586%25D0%25B5%25D0%25B1%25D1%2581%25D0%25BA_%25281664%2529.jpg/640px-Viciebsk._%25D0%2592%25D1%2596%25D1%2586%25D0%25B5%25D0%25B1%25D1%2581%25D0%25BA_%25281664%2529.jpg&w=640&q=50)
Ніжні замак (Віцебск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніжні замак — колішні замак у Віцебску на паўднёвы ўсход і поўдзень ад Верхняга замка. З усходу і поўдня абмежаваны ручаём, з захаду абмываўся Заходняй Дзвіной. Плошча — 7-7,5 га. Першае паселішча ў заходняй частцы замка ў VI-VIII стст. (знойдзеныя матэрыялы банцараўска-тушэмлянскай культуры). Да XVII ст. было 12 вежаў і 3 вежы-брамы — Жыдоўская, Заручаўская, Валконскі круглік; 9 глухіх вежаў — Напрудная, Мяшчанскі і Духаўскі круглік, Княжыцкая, Тарапецкая, Дамініканская, Швыкаўская, Старасельская, Сярэдняя. Доўгая лініі абароны складала 1256 м. На тэрыторыі Ніжняга замка знаходзілася Дабравешчанская царква, Аляксееўскі манастыр, палац Агінскага, дом Шапкіна і інш. Канчаткова згарэў у 1757 годзе.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/69/Viciebsk._%D0%92%D1%96%D1%86%D0%B5%D0%B1%D1%81%D0%BA_%281664%29.jpg/640px-Viciebsk._%D0%92%D1%96%D1%86%D0%B5%D0%B1%D1%81%D0%BA_%281664%29.jpg)
У 1959 г. у час земляных работ па плошчы Свабоды выпадкова выяўлена першая на Беларусі берасцяная грамата 13—14 стагоддзяў. Культурны пласт на пл. Свабоды 5—8 м. У ім добра захаваліся дрэва і арганічныя рэшткі.