рака ў Беларусі і Украіне From Wikipedia, the free encyclopedia
Нямы́льня[1] (у верхнім цячэнні Лубянка[2]) — рака ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі і Рыпкінскім раёне Чарнігаўскай вобласці Украіны, левы прыток ракі Сож (басейн ракі Дняпро).
Нямыльня | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 37 км |
Басейн | 380 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 2 км ад вёскі Глыбоцкае |
• Каардынаты | 52°02′58″ пн. ш. 31°14′43″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сож |
• Месцазнаходжанне | за 3 км ад вёскі Карпаўка |
• Каардынаты | 52°01′28″ пн. ш. 30°56′44″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сож → Дняпро → Чорнае мора |
Краіны | |
Рэгіёны | Гомельская вобласць, Чарнігаўская вобласць |
Раёны | Гомельскі раён, Рыпкынскі раён |
Назва балцкага паходжання. У параўнанні з формай «Нямыльня» найбліжэйшая да адпачатнага стану засведчаная форма Нямільня[3]. Адпачатная балцкая форма аднаўляецца як *Nemilnà (Немілна́).
У форме назвы «Нямыльня» канечны элемент «-ня» ўтварыўся ў выніку кампенсацыйнага змякчэння пасля пераходу -мі- > -мы- (таксама як назва Проня з пярвейшага *Прёна[4]). Наступная стадыя — форма назвы «Нямыльна» (варыянт назвы іншай сожскай ракі Нямільня, прытока Сажа пасля яго сутоку з Проняй)[5], у якой ужо зусім празрыстая сувязь з «мыла». У гэтым жа рэгіёне такі ж самы пераход -мі- > -мы- адбыўся і ў гідроніме Мытва (ад першапачатковага балцкага Mituvà)[6], які ў народным ужытку праасацыявалі з «мыць».
Корань Nem- ад індаеўрапейскага *nem- «гнуць; гнуцца», ад якога і назва Нёмана[7].
Ад гэтага кораня ў літоўскай мове два рэлікты: nem-uogė «(ягада) чарніка» і nemunė «(грыб) апёнак». Першае даслоўна «баравая ягада», другое — «балацінны (грыб)». Корань *nem- даваў два значэнні — «бор» і «балаціна», якія абодва матываваныя семантыкай няроўнасці рэльефа: бор на «выгнутым» падняцці, балаціна ва «ўвагнутай» нізіне[8].
Гідронімы з коранем Nem- больш даўнія за пазнейшыя вытворныя значэнні «бор» і «балаціна», яны мелі значэнне «звілістасці». Такога ж паходжання таксама назвы Няміга, Нямеда (рака на Падзесенні).
У назве *Немілны корань пашыраны рэдкім балцкім пашыральнікам -ln-, як і ў назве літоўскага возера Asalnai (As-, -ln-)[9]. Ён сустракаецца і ў літоўскім словаўтварэнні: kebti «чапляцца» — kebelnas «цяжкі, блытаны».
Той жа пашыральнік -ln- у назве возера Акельня (адпачатная форма як літоўская рачная назва Akilnà[10]) недалёка ад вусця *Немілны. *Акілной мусіў называцца прыток *Немілны, засведчаны як «Аткільня». Такі ж назоўны комплекс (у назвах ракі і яе прытоку карані розныя, а пашыраныя яны адным і тым жа пашыральнікам) і на Верхнім Павоччы, дзе ў раку Гардату ўцякае рака *Аката (> рус. Гордота, Акатовка).
Значэнне назвы *Немілна можна перадаць як «Звілістая (рака)».
Даўжыня ракі 37 км, з іх 16 км у Гомельскім раёне[11]. Плошча вадазбору 380 км². Пачынаецца за 3 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Глыбоцкае Гомельскага раёна. Упадае ў Сож за 3 км у напрамку на ўсход ад вёскі Карпаўка Лоеўскага раёна. Часткова працякае па дзяржаўнай мяжы Беларусі і Украіны[2]. Рэчышча Нямыльні часткова каналізаванае.
Асноўныя прытокі Струпаў, Быкаўка (справа, на тэрыторыі Беларусі), Лубянка (справа, часткова на мяжы з Украінай)[1], Аткільня (злева, на тэрыторыі Украіны)[2]. Каля вёсак Краўцоўка і Дзікалаўка (Гомельскі раён) на рацэ плаціна і сажалка (Краўцоўскае вадасховішча[12]).
Каля ракі пасёлак Паддабранка, вёскі Краўцоўка, Сямёнаўка (Беларусь), Нові Ярылавычы, Кысэліўка (Украіна).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.