Нямецкі гістарычны музей (ням.: Deutsches Historisches Museum, скар. DHM) — музей гісторыі Германіі, размешчаны ў Берліне ў будынку Цэйхгаўза на вуліцы Унтэр-дэн-Ліндэн.

Хуткія факты Нямецкі гістарычны музей, Заснаваны ...
Нямецкі гістарычны музей
Deutsches Historisches Museum
Thumb
Заснаваны 28 кастрычніка 1987
Адкрыты 1987
Месцазнаходжанне Unter den Linden 2 10117 Берлін
Наведвальнікі
  • 758 300 чал. (2016)[1]
Дырэктар Ханс Отамайер
dhm.de (ням.) (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць
Thumb
Фасад музея
Thumb
Другі будынак Нямецкага гістарычнага музея, пабудаваны па праекце Бэй Юйміна

Гісторыя

Музей быў заснаваны 28 кастрычніка 1987 года па выпадку святкавання 750-гадовага юбілею Берліна і ў той час размяшчаўся ў будынку Рэйхстага ў Заходнім Берліне. У гэты дзень адпаведнае пагадненне было падпісана федэральным канцлерам Гельмутам Колем і кіруючым бургамістрам Заходняга Берліна Эберхардам Дыпгенам у будынку рэйхстага. Першая пастаянная выстаўка «Карціны і сведчанні нямецкай гісторыі» адкрылася ў снежні 1994 года і складалася з больш чым 2 000 экспанатаў.

Нямецкі гістарычны музей меркавалася размясціць у спецыяльна пабудаваным для яго будынку недалёка ад рэйхстага. У архітэктурным конкурсе на праект новага музейнага будынка перамог італьянскі архітэктар Альда Росі. Падзенне Берлінскай сцяны ўнесла свае карэктывы ў гэтыя планы. Пасля аб'яднання Германіі 3 кастрычніка 1990 года федэральны ўрад перадаў Нямецкаму гістарычнаму музею калекцыю і плошчы Музея нямецкай гісторыі, які функцыянаваў у ГДР. Так Цэйхгаўз, самы стары будынак на Унтэр-дэн-Ліндэн, стаў домам для Нямецкага гістарычнага музея. Першыя экспазіцыі ў Цэйхгаўзе адкрыліся ўжо ў верасні 1991 года.

У 1998 годзе пачалася рэстаўрацыя Цэйхгаўза. Фае і ўнутраны дворык адкрыліся ў красавіку 2004 года. Пастаянная выстаўка музея адкрылася 2 чэрвеня 2006 года ў прысутнасці федэральнага канцлера Ангелы Меркель. З 2003 года быў адкрыты доступ наведвальнікаў у другі будынак музея, пабудаваны Бэй Юймінам, дзе праходзяць спецыялізаваныя выстаўкі.

Нямецкі гістарычны музей адным з першых музеяў Германіі адкрыў уласны вэб-сервер, які ператварыўся ў адзін з самых папулярных музейных сервераў у Германіі. Нямецкі гістарычны музей — адзін з самых наведвальных музеяў Германіі.

Выстаўкі

Пастаянная выстаўка музея ўключае больш за 8 000 гістарычных экспанатаў, якія распавядаюць пра асоб, падзеі, ідэі і працэсы ў амаль двухтысячагадовай нямецкай гісторыі: ад першага стагоддзя да н.э. і да нашых дзён. Апроч асноўнай экспазіцыі ў музеі рэгулярна праходзяць спецыялізаваныя выстаўкі.

Зноскі

  1. Visitor Figures 2016 // The Art Newspaper — 2017. — Iss. 289. — ISSN 0960-6556
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2331628'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q29908205'></a>

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.