From Wikipedia, the free encyclopedia
Няме́цкая гановерская па́ртыя (ням.: Deutsch-Hannoversche Partei, DHP), таксама вядомая, як Вельфская партыя (ням.: Welfenpartei) — кансерватыўная, федэралісцкая палітычная партыя Германскай імперыі і Веймарскай рэспублікі.
Нямецкая гановерская партыя | |
---|---|
ням.: Deutsch-Hannoversche Partei | |
Дата заснавання | 1867 |
Дата роспуску | 1933 |
Краіна | |
Ідэалогія | кансерватызм, федэралізм, хрысціянская дэмакратыя і манархізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Партыя была заснавана ў 1867 годзе ў знак пратэсту супраць анексіі Каралеўства Гановер Каралеўствам Прусія пасля Аўстра-прускай вайны[1]. Яны хацелі адраджэння Гановерскага каралеўства і звароту канфіскаваных актываў былога кіруючага Дома Вельфа[2]. Таму партыю таксама называлі Welfen, і яна мела наймацнейшую падтрымку ў сельскіх раёнах вакол Гановера[1].
У рэйхстагу дэпутаты НГП звычайна выступалі ў якасці саюзнікаў антыпрускай парламенцкай групы партыі Цэнтра на чале з Людвігам Віндхорстам, які, хоць і быў католікам і лідарам партыі «Цэнтр», але займаў пасаду гановерскага міністра юстыцыі і быў лаяльны да Дома Вельфа[3]. З 1890 партыю ўзначаліў Георг фон дэр Дэкен.
Падчас Нямецкай рэвалюцыі 1918—1919 гадоў НГП выступала за аб’яўленне Свабоднай дзяржавы Гановер у межах Веймарскай Рэспублікі і дамогся правядзення 19 мая 1924 года плебісцыту ў прускай правінцыі Гановер. Аднак на рэферэндум прыйшло менш адной трэцяй колькасці грамадзян, якія мелі права ўдзельнічаць, неабходнай для прыняцця паўнамоцтваў. Параза паскорыла заняпад партыі, і ў наступныя гады шмат яе членаў далучылася да ўзрастаючай нацысцкай партыі, іншыя — да каталіцкага Цэнтра. У 1933 годзе НГП, як і іншыя кансерватыўныя і ліберальныя партыі, распусцілася, каб прадухіліць забарону нацысцкага рэжыму.
Пасля Другой сусветнай вайны, як спадчынік НГП, была сфармавана партыя пад назвай ням.: Niedersächsische Landespartei («Ніжнесаксонская Дзяржаўная партыя»). З 1947 года гэтая партыя была вядома, як Нямецкая партыя (DP). Да 1953 года група раскольнікаў з НП сфармавала новую НГП, якая ўрэшце далучылася да рэшткаў Нямецкай партыі ў 1962 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.