From Wikipedia, the free encyclopedia
Ноэль Мартэн Жазеф дэ Некер (фр.: Noël Martin Joseph de Necker, лац.: Natalis Martinus Joseph de Necker; 1730—1793) — нямецкі батанік і гістарыёграф французскага паходжання.
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Neck.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Ноэль Жазеф дэ Некер нарадзіўся 25 снежня 1730 года (па іншых даных — у 1729 годзе) у горадзе Ліль у Францыі. Затым Некер пераехаў у Германію. Ён працаваў асабістым лекарам Курпфальца ў Мангейме. Ноэль дэ Некер сканаў 30 снежня 1793 года ў Мангейме.
У 1768 годзе была выдадзена двухтомная кніга дэ Некера Deliciae gallo-belgicae. У ёй упершыню выкарыстаны некаторыя далінееўскія назвы родаў раслін. Для відаў раслін прынята бінамінальная наменклатура. У адрозненне ад гэтай працы, у трох тамах Elementa botanica 1790 года прынятая іншая наменклатура. У ёй назвы таксонаў у рангу species naturalis лічацца краявіднымі, хоць складаюцца з аднаго слова. Паводле артыкула 20.4 МКБН, усе назвы, апублікаваныя ў гэтай працы, з'яўляюцца несапраўднымі (nomen invalidum).
Месцазнаходжанне гербарных узораў, выскарыстаных дэ Некерам для апісання новых відаў, не ўсталявана. Некалькі ўзораў мохаў, верагодна, знаходзяцца ў Батанічным садзе і музеі Берлін-Далем.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.