У заходняй музычнай натацыікропка, якая ставіцца пасля ноты, павялічвае яе на палову музычнай працягласці. Напрыклад, калі працягласць асноўнае ноты — дзве дзелі, то гэта ж нота з кропкай будзе доўжыцца тры дзелі. Нота любой працягласці можа быць падоўжана кропкай. Пункцірны запіс раўназначны запісу асноўнае ноты, злучанай з дапамогай лігі з іншымі[1]. Да ноты можа быць дададзена любая колькасць кропак; колькасць кропак служыць для падаўжэння ноты на ад першапачатковай працягласці (1,5, 1,75, 1,875, 1,9375, 1,968 і г.д.).
Ноты з дзвюма кропкамі. Прыклад са струннага квартэта ор. 74 № 2 І. Гайдна