From Wikipedia, the free encyclopedia
Новая Шатландыя (Nova Scotia peninsula) — паўвостраў на паўднёвым усходзе Канады.
Новая Шатландыя | |
---|---|
45°00′ пн. ш. 63°45′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На тэрыторыі паўвострава Новая Шатландыя знаходзіцца вялікая частка аднайменнай правінцыі Канады. Даўжыня паўвострава каля 430 км, шырыня 130 км. На ўсходзе вузкі праліў Кансо аддзяляе яго ад буйнога вострава Кейп-Брэтан, на поўначы праліў Нортамберленд — ад вострава Прынца Эдуарда. На поўдні і паўднёвым усходзе абмываецца водамі Атлантычнага акіяна, на захадзе — водамі заліва Мэн, на паўночным захадзе — водамі заліва Фандо. Паўвостраў звязаны з мацерыком (правінцыя Нью-Брансуік) толькі вузкім перашыйкам Шыгнекта на паўночным захадзе.
На тэрыторыі паўвострава знаходзіцца нацыянальны парк Кеджымкуджык і некалькі правінцыйных паркаў: Кейп-Чыгнекта, Арысаіг (англ.: Arisaig Provincial Park), Бэйфілд-Біч (англ.: Bayfield Beach Provincial Park), Бівер-Маўнцін (англ.: Beaver Mountain Provincial Park), Помкет-Біч (англ.: Pomquet Beach Provincial Park), Кейп-Шыгнекта. Прыродныя запаведнікі: Табеатык, Макгіл-Лейк, Клод-Лейк.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.