былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Новаграмы́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Новыя Грамыкі.
Новаграмыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Веткаўскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Новыя Грамыкі |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 28 студзеня 1991 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Новаграмыцкі (Новастараграмыцкі) сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Глыбаўскага, Пацёскага і Шэйкагуткаўскага (Шэйкаўскага) сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Барталамееўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Веткаўскага раёна. У 1968 годзе скасаваны пасёлак Чырвоная Зорка (зліўся з вёскай Барталамееўка)[2]. 21 кастрычніка 1968 года ў склад Беседскага сельсавета перададзены вёска Барталамееўка і пасёлкі Васток, Петухоўка, у склад сельсавета са Стаўбунскага сельсавета перададзена вёска Рудня Стаўбунская[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Новаграмыцкага сельсавета 7 населеных пунктаў[4]. 28 студзеня 1991 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Барталамееўскага, Неглюбскага і Стаўбунскага сельсаветаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.