Нелюбоў (фільм, 2017)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Нелюбо́ў» — драматычны фільм рэжысёра Андрэя Звягінцава. Сусветная прэм’ера адбылася ў асноўнай конкурснай праграме 70-га Канскага кінафестывалю[9], дзе фільм атрымаў Прыз журы[10].
Нелюбоў | |
---|---|
руск.: Нелюбовь | |
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Non-Stop Production[d], Arte France Cinéma[d][5], Les Films du Fleuve[d][5], Why Not Productions[d][5] і Senator Film Produktion[d][5] |
Працягласць | 128 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | май 2017, 2017, 2018, 15 сакавіка 2018 і 11 студзеня 2018[8] |
IMDb | ID 6304162 |
Афіцыйны сайт (англ.) |
Каманда, якая складаецца з рэжысёра Андрэя Звягінцава, прадзюсараў Аляксандра Раднянскага і Сяргея Мелькумава, сцэнарыста Алега Негіна і аператара Міхаіла Крычмана, раней працавала над фільмамі «Алена» (2011) і «Левіяфан» (2014), якія таксама мелі поспех на Канскім кінафестывалі.
Фільм апавядае гісторыю пра сучасную маскоўскую сям’ю, у якой сужэнцы (Мар’яна Співак і Аляксей Розін) збіраюцца развесціся, але не могуць вырашыць, з кім пакінуць сына Алёшу (Мацвей Новікаў). У шэрагу канфліктаў і бясконцых узаемных прэтэнзій яны адкрыта грэбуюць ім, і Алёша, адчуваючы сваю абсалютную непатрэбнасць, пасля іх чарговай сваркі раптоўна знікае.
У Беларусі прэм’ера фільма адбылася 1 чэрвеня 2017 года.