![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0a/Berlin_Anhalter_Bahnhof.jpg/640px-Berlin_Anhalter_Bahnhof.jpg&w=640&q=50)
Неба над Берлінам
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Не́ба над Берлі́нам» (ням.: Der Himmel über Berlin) — французска-нямецкі мастацкі фільм 1987 года, пастаўлены Вімам Вендэрсам[14]. Адна з найбольш вядомых прац рэжысёра.
Хуткія факты Неба над Берлінам, Жанр ...
Закрыць
Прэм’ера карціны адбылася 17 мая 1987 года[15] ў межах конкурснай праграмы 40-га Канскага кінафестывалю, дзе была ўдастоена Прыза за найлепшую рэжысуру[en][16].
У заключных тытрах фільма ўказана, што ён «прысвячаецца ўсім былым анёлам, але асабліва Ясудзіро, Франсуа і Андрэю». Гаворка ідзе пра кінарэжысёраў Ясудзіро Одзу, Франсуа Труфо і Андрэя Таркоўскага.