вышэйшая навучальная ўстанова From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут імя Ігара Сікорскага» (укр.: Національний технічний університет України «Київський політехнічний інститут імені Ігоря Сікорського») — вышэйшая навучальная ўстанова інжынернага профілю, даследчы ўніверсітэт, заснаваны ў Кіеве ў 1898 годзе. На сённяшні дзень гэта самы вялікі ўніверсітэт Украіны па колькасці студэнтаў з шырокім спектрам спецыяльнасцяў і спецыялізацый для падрыхтоўкі спецыялістаў па тэхнічных і гуманітарных навуках.
Національний технічний університет України «Київський політехнічний інститут імені Ігоря Сікорського» (НТУУ «КПІ») | |
---|---|
укр.: Національний технічний університет України «Київський політехнічний інститут імені Ігоря Сікорського» | |
Арыгінальная назва | укр.: Національний технічний університет України «Київський політехнічний інститут імені Ігоря Сікорського» |
Заснаваны | 1898 |
Рэктар | Анатоль Анатолевіч Мельнічэнка |
Студэнты | каля 25 000 |
Прафесары | 430 |
Выкладчыкаў | 3291 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Узнагароды | |
Сайт | kpi.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кіеўскі політэхнічны інстытут быў створаны ў 1898 годзе ў складзе чатырох аддзяленняў: механічнага, інжынернага, сельскай гаспадаркі і хімічнага.
Першым дырэктарам КПІ 30 студзеня 1898 года быў прызначаны прафесар Віктар Львовіч Кірпічоў.
Навукова-метадычную дапамогу ў час станаўлення інстытута прадаставілі прадстаўнікі русcкой навукі, такія як Дзмітрый Іванавіч Мендзялееў, Мікалай Ягоравіч Жукоўскі, Клімент Аркадзьевіч Ціміразеў.
На пачатку Вялікай Айчыннай вайны КПІ эвакуіраваны ў Ташкент, дзе функцыянаваў у складзе Сярэднеазіяцкага індустрыяльнага інстытута.
Пасля таго, як Украіна здабыла незалежнасць, указам прэзідэнта Украіны № 289/95 ад 8 красавіка 1995 года «Аб Кіеўскім політэхнічным інстытуце» яму быў прысвоены статус Нацыянальнага тэхнічнага універсітэта Украіны.
Загадам Міністра адукацыі і навукі Украіны ад 17 жніўня 2016 года № 992 «Аб прысваенні імя Нацыянальнаму тэхнічнаму ўніверсітэту Украіны» Кіеўскі політэхнічны інстытуту было прысвоена імя яго былога студэнта, выбітнага авіяканструктара ХХ стагоддзя Ігара Сікорскага.[2]
Кіеўскі політэхнічны інстытут мае ў сваім складзе наступныя структурныя адзінкі[3]:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.