Нацыянальны парк Вунтут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальны парк Вунтут (англ.: Vuntut National Park, фр.: Parc national Vuntut) — нацыянальны парк Канады, размешчаны на поўначы канадскай тэрыторыі Юкан. Парк створаны ў 1995 годзе ў выніку падпісання пагаднення з індзейскай абшчынай Вунтут-Гвічын, якой належаць землі.
Хуткія факты Нацыянальны парк Вунтут, Размяшчэнне ...
Нацыянальны парк Вунтут | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
Размяшчэнне | Канада |
Найбліжэйшы горад | Олд-Кроў |
Плошча | 4345 км² |
Дата заснавання | 1995 |
Кіруючая арганізацыя | Паркі Канады |
Сайт | pc.gc.ca/fra/pn-np/yt/vu… |
Закрыць
Парк размешчаны ў паўночнай частцы раўнін Олд-Кроў, водна-балотных угоддзяў, якія ахоўваюцца Рамсарскай канвенцыяй. На поўначы парк мяжуе з нацыянальным паркам Івавік, на захадзе знаходзіцца мяжа з Аляскай, ЗША, за якой размешчаны Нацыянальны арктычны запаведнік дзікай прыроды, на ўсходзе мяжа парку праходзіць па рацэ Блэк-Фокс-Крык да ўпадзення яе ў раку Олд-Кроў, якая з’яўляецца паўднёвай мяжой парку.