![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4f/B%25C3%25A4renmutter_%2526_Junges_3_2004-11-17.jpg/640px-B%25C3%25A4renmutter_%2526_Junges_3_2004-11-17.jpg&w=640&q=50)
Нацыянальны парк Вапуск
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальны парк Вапуск (англ.: Wapusk National Park, фр.: Parc national Wapusk) — нацыянальны парк Канады, створаны ў 1996 годзе на ўзбярэжжы Гудзонава заліва ў правінцыі Манітоба. Назва парку паходзіць з мовы кры, на якой слова вапуск азначае белы мядзведзь. Размешчаны ў 45 км на поўдзень ад мястэчка Чэрчыл у Манітобе на ўзбярэжжы Гудзонава заліва ля ўпадзення ў яго ракі Нельсан; займае плошчу 11475 км². Ахоплівае большую частку Гудзонскай нізіны.
Хуткія факты Нацыянальны парк Вапуск, Размяшчэнне ...
Нацыянальны парк Вапуск | |
---|---|
![]() | |
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
Размяшчэнне | Канада, Манітоба |
Плошча | 11 475 км² |
Дата заснавання | 1996 |
Наведвальнасць | 1 869 (2007) |
Кіруючая арганізацыя | Паркі Канады |
Сайт |
pc.gc.ca/pn-np/mb… (англ.) parcs.canada.ca/p… (фр.) |
Закрыць