![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d7/Rafael_Casanova_11_Setembre.jpg/640px-Rafael_Casanova_11_Setembre.jpg&w=640&q=50)
Нацыянальны дзень Каталоніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальны дзень Каталоніі (катал.: Diada Nacional de Catalunya) — адзначаецца штогод 11 верасня ў памяць гадавіны заканчэння аблогі Барселоны 1714 года — апошняй бітвы вайны за іспанскую спадчыну, якая абярнулася для каталонцаў стратай аўтаноміі. У пакаранне за падтрымку, у тым ліку ваенную, каталонскім дваранствам эрцгерцага Карла VI у яго імкненні атрымаць Іспанскі трон, фактычны пераможца бітвы і вайны кароль Іспаніі Філіп V (у той час герцаг Анжуйскі) скасаваў усе правы і прывілеі Каралеўства Арагона і Каталоніі, якое спыніла сваё існаванне.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d7/Rafael_Casanova_11_Setembre.jpg/640px-Rafael_Casanova_11_Setembre.jpg)
У 1980 годзе Жэнералітат Каталоніі (аўтаномны ўрад), які аднавіў дзейнасць, сваім першым рашэннем абвясціў 11 верасня Дыядай (катал.: La Diada) — Нацыянальным днём Каталоніі.
Нацыяналістычна настроеныя каталонскія арганізацыі і палітычныя партыі традыцыйна ўскладаюць кветкі да помніка Рафаэлу Казанове (англ.) (бел. у Барселоне, які адыграў вялікую ролю падчас аблогі горада ў 1714 годзе, узначаліўшы на заключным яе этапе сілы гарадской самаабароны Барселоны ад французска-іспанскай арміі і, стаў адным са «слупоў» каталонскага нацыяналізму.
На працягу дня адбываюцца разнастайныя палітычныя акцыі, дэманстрацыі, канцэрты і святочныя мерапрыемствы. Шматлікія гараджане Барселоны чапляюць на адзежу палоскі з нацыянальнай сімволікай, на балконах вывешваюць нацыянальныя каталонскія сцягі.