![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/66/NationalAcademySciences_07110011.jpg/640px-NationalAcademySciences_07110011.jpg&w=640&q=50)
Нацыянальная акадэмія навук ЗША
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальная акадэмія навук ЗША (англ.: United States National Academy of Sciences) — вядучая навуковая арганізацыя ЗША, утворана 3 сакавіка 1863 г. актам Кангрэса, падпісаным прэзідэнтам Аўраамам Лінкальнам.
Хуткія факты Нацыянальная акадэмія навук ЗША, Краіна ...
Нацыянальная акадэмія навук ЗША | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | акадэмія навук, выдавецтва, scientific publisher[d] і production company[d] |
Кіраўнік | Томас Хант Морган |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 3 сакавіка 1863 |
Матчыная арганізацыя | National Research Council[d] і Нацыянальныя акадэміі навук, інжынерыі і медыцыны ЗША[d] |
Член у | |
nasonline.org (англ.) | |
![]() |
Закрыць
Акадэмія служыць «дарадцам нацыі ў пытаннях навукі, тэхнікі і медыцыны». Члены акадэміі працуюць на грамадскіх пачатках.
У акадэміі каля 2000 правадзейных членаў і 350 замежных. Сярод акадэмікаў — каля 200 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. Новыя акадэмікі выбіраюцца пажыццёва, тайным галасаваннем правадзейных членаў. Абранне ў акадэмікі лічыцца адным з найбольш ганаровых знакаў прызнання навуковых заслуг.