Нацысцкае прывітанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацысцкае прывітанне складалася з узняцця правай рукі пад вуглом прыкладна ў 45 градусаў з прамой далонню і воклічам «Heil Hitler!» — «Няхай жыве Гітлер!», «Слава Гітлеру!». Пры прывітанні самога фюрэра, ён звычайна ў трэцяй асобе не называўся, а гаварылася «Heil, mein Führer!» Прывітанне было прынята ў дзяржаўных установах, НСДАП, СС, але таксама шырока выкарыстоўвалася і неафіцыйна.[1]
Згодна з нацысцкімі ідэолагамі, узняцце рукі і ўсклік Heil! было прынята ў старажытных германцаў пры абранні каралёў. Як афіцыйная назва часта выкарыстоўваўся тэрмін «нямецкае прывітанне».[2]
Нацысцкае прывітанне ўжываецца неанацыстамі ў гістарычным або змененым абліччы; як замена для Heil Hitler многімі ўльтраправымі выкарыстоўваецца літараспалучэнне hh альбо лічбы 14/88.
Нацысцкае прывітанне часта блытаюць з «рымскім салютам» — прывітальным жэстам італьянскіх фашыстаў, пазней запазычаным нацыянал-сацыялістамі. Аднак у фашыстаў рука ідзе ад сэрца, у той час як у нацысцкім прывітанні яна ідзе адразу ўверх.[3][4] Італьянскі дыктатар Беніта Мусаліні быў кумірам Адольфа Гітлера. Калі апошні прыйшоў да ўлады ў Германіі, то вельмі многае запазычыў у Італіі. Быў скапіяваны жэст прывітання, але з пэўнымі адрозненнямі.
23 ліпеня 1944, праз тры дні пасля спробы перавароту, у якой удзельнічала шмат вайскоўцаў, нацысцкае прывітанне стала абавязковым у арміі. Да гэтага яно было факультатыўным, і большасць ваенных выкарыстоўвала стандартнае воінскае прывітанне, ужываючы гітлераўскае прывітанне толькі ў адказ на такі ж зварот з боку чыноў партыі ці СС.
Пасля Другой сусветнай у большасці краін нацысцкае прывітанне і воклічы Heil Hitler! былі забароненыя. У Германіі, згодна з § 86а дзеючага крымінальнага кодэкса, выкарыстанне дадзенага прывітання караецца. У Аўстрыі дзейнічае аналагічны закон. У Расіі ў 2012 годзе разглядаўся законапраект аб увядзенні штрафаў за нацысцкі прывітанне[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.