Нацкі сельсавет (Ганцавіцкі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нацкі сельсавет.
На́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Нач (да 1954 года — вёска Лактышы).
Хуткія факты Нацкі сельсавет, Краіна ...
Нацкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ганцавіцкі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Нач |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 850 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Лактышскі сельсавет у Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Лактышы. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Нацкі, цэнтр перанесены ў вёску Нач[1]. З 25 снежня 1962 па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Ляхавіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Нацкага сельсавета было 8 населеных пунктаў[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1306 чалавек[3], з іх 98,7 % — беларусы, 0,9 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 850 чалавек[5].