Находка (заліў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Заліў Находка (руск.: Залив Находка) — заліў на ўсходзе заліва Пятра Вялікага Японскага мора, на поўдні Прыморскага краю.
Хуткія факты Заліў Находка, Вышэйстаячая акваторыя ...
Заліў Находка | |
---|---|
Від з бухты Навіцкага | |
42°46′ пн. ш. 132°58′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Японскае мора |
Краіна | |
Плошча | ≈ 140 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 70 км |
Найбольшая глыбіня | 40 м |
Салёнасць | 34 ‰ |
![]() |
Закрыць
Уключае бухты Находка, Урангеля, Казьміна, Навіцкага і іншыя. На беразе заліва размешчаны горад Находка.
У заліве знаходзяцца 4 порты, 4 суднарамонтныя заводы. Базавы порт для суднаў Прыморскага марскога параходства і НБАМР.
Прылівы нязначныя, у сярэднім 16-17 см, максімум — 60 см. Востраў Лісій абараняе ад марскіх хваляў заходнюю частку заліва. Акваторыя мае мяккі лядовы рэжым, таўшчыня лёду не перавышае 6-7 см.