Насір аль-Мольк
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Насір аль-Мольк (перс.: مسجد ناصر الملک) — адна з самых старажытных мячэцяў Шыраза ў Іране. Знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Шыраза на вуліцы Лотф Алі-шаха ў непасрэднай блізкасці ад маўзалея Шах-Чэрах . Мячэць пабудавана ў 1877—1888 гадах па замове Мірзы Хасана Алі Насір аль-Молька з дынастыі Каджараў архітэктарамі Мірзай Махамадам Хасейн-Мэмар і Махамадам Рэзай кашы Пазе Шыразі.
Славутасць | |
Насір аль-Мольк | |
---|---|
перс.: مسجد ناصر الملک | |
29°36′31″ пн. ш. 52°32′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | Каджарская архітэктура[d][2] |
Дата заснавання | 1876[2][3] |
Матэрыял | цэгла[2], камень[d][2] і кафля[2] |
Сайт | nasiralmulk.ir (перс.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Другую назву — Ружавая мячэць — будынак набыў з-за таго, што галоўным узорам, які ўпрыгожвае як унутраныя, так і знешнія элементы храма, з’яўляюцца ружа. Гэта некалькі выбіваецца з агульных канонаў пабудовы мячэцяў, таму мячэць Насір аль-Мольк можна назваць адзінай у сваім родзе — велізарная колькасць руж ва ўбранстве збольшага сімвалізуе сам горад Шыраз, у якім вырошчваецца больш за 300 відаў руж.
Будаўніцтва мячэці доўжылася 12 гадоў з 1877 па 1888 год[4][5]. Рамонт і тэхнічнае абслугоўванне мячэці праходзіць у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі аднаўлення помнікаў гістарычнай спадчыны; сродкі на абслугоўванне мячэці вылучае фонд Насера аль-Молька.
Унутраная плошча мячэці складае 2890 м². На тэрыторыі мячэці размяшчаецца вялікі прастакутны хоуз (басейн для вады), на паўночным баку двара знаходзіцца жамчужная арка, распісаная каранічнымі вершамі, на ўсходнім — неф з сям’ю калонамі з каменя, на паўднёвым — два мінарэты, а на заходнім — асноўная зала мячэці, упрыгожаная вітражнымі люстэркамі. Ва ўнутраным строі мячэці выкарыстоўваецца плітка сямі колераў — чорнага, белага, сіняга, блакітнага, чырвонага, тэракотавага і жоўтага[6]. Гэтыя колеры тыповыя для шыразскай архітэктуры[7].
Унутраная зала мячэці мае некалькі вітражных вокнаў, кожнае з якіх аформлена ў розным стылі — у першым вітражным акне выкарыстоўваецца вялікая колькасць прастакутных элементаў і ромбаў, другое змяшчае вялікую колькасць кветкавых элементаў, узоры трэцяга нагадваюць калейдаскапічныя фігуры і г. д. Асаблівасцю дадзеных вітражоў лічыцца той факт, што ва ўсіх вокнах выкарыстоўваюцца адначасова цёплыя і халодныя адценні для стварэння большага каляровага аб’ёму. Вокны галоўнай залы звернутыя на ўсход, менавіта таму найбольш ўражлівая гульня фарбаў вітражоў тут назіраецца раніцай — з усходам сонца.
Пол галоўнай залы засланы шыразскімі дыванамі.
З-за велізарнай колькасці дэкаратыўных элементаў, уласцівых еўрапейскай культуры, а таксама з-за нетыповых для мусульманскай архітэктуры малюнкаў кветак ва ўбранстве мячэці ў 1979 годзе іранскія ўлады былі вымушаныя перавесці храм у разрад музея.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.