Наступленне ў паўночна-заходняй Сірыі (2015) — бітва паміж сіламі сірыйскай апазіцыяй і ўрадавымі войскамі ў правінцыях Ідліб і Хама падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі[11][12][13].
Хуткія факты Наступленне ў паўночна-заходняй Сірыі, Дата ...
Наступленне ў паўночна-заходняй Сірыі |
---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі |
Схема баявых дзеянняў. |
Дата |
22 красавіка — 14 чэрвеня 2015 |
Месца |
правінцыі Ідліб і Хама, Сірыя |
Вынік |
перамога ісламістаў |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
Абу аль-Мукдад[1]
| генерал-маёр Вахіб Хайдар[2]
|
|
Сілы бакоў |
9000–12000 чалавек[3][4]
| 5000 чалавек (раён Ariha)[5] 1000 чалавек (даліна Al-Ghaab)[6] 120–150 (Нацыянальны шпіталь)[7]
|
|
Страты |
|
|
Закрыць
Наступленне вялося па трох накірунках. На двух галоўных напрамках дзейнічалі атрады груповак Ахрар аш-Шам, Фронт аль-Нусра і іншыя ісламісцкія фракцыі, якія ўваходзілі ў «Армію заваёвы». Акрамя таго, у наступленні ўдзельнічалі сілы Свабоднай арміі Сірыі[3][14]. Пры гэтым камандаванне апошняй заявіла, што сумесныя ваенныя дзеянні з ісламісцкімі групамі, такімі як Фронт аль-Нусра, не азначаюць супадзенне палітычных поглядаў[15]. На працягу некалькіх дзён сілы апазіцыі занялі горад Джыср-эш-Шугур, і пасля гэтага — базу сірыйскай арміі[11]. Поспеху наступлення спрыяла добрая каардынацыя дзеянняў асобных атрадаў паўстанцаў[16][17]. Тым не менш і мяцежнікі, і ўрадавыя войскі панеслі высокія страты[11].