Насельніцтва Канады
From Wikipedia, the free encyclopedia
Насельніцтва Канады пераважна эмігранцкага паходжання. Перасяленцы з усяго свету згуртаваныя тут у стракатую мульцікультурную супольнасць. Пры гэтым Канада — класічная двухмоўная краіна (каля 40 % насельніцва — англаканадцы, 26 % — франкаканадцы) з дзвюма дзяржаўнымі мовамі на ўсіх узроўнях. Найбуйнейшымі гарадамі з'яўляюцца Таронта, Манрэаль і Ванкувер. Для Канады характэрны адзін з самых нізкіх у свеце паказчыкаў шчыльнасці насельніцтва (3,9 чал/кв.км.). Большасць канадцаў жыве ўздоўж мяжы з ЗША.