Насельніцтва Бангладэш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бангладэш уваходзіць у першую дзясятку краін па колькасці насельніцтва. Самая густанаселеная (больш за 1100 чал/кв.км.) краіна свету, без уліку "карлікаў". Такая вялікая маса пераважна сельскага насельніцва з'яўляецца для Бангладэш адначасова і вялікай праблемай і вялікім патэнцыялам. Супольнасць бангладэшцы ўключае ў сябе шмат народаў, пры гэтым 98 % жыхароў краіны — бенгальцы, а адзіная дзяржаўная мова — бенгальская. Большасць бангладэшцаў вызнаюць іслам, які з'яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй. Па колькасці мусульман Бангладэш саступае толькі Пакістану і Інданезіі.