From Wikipedia, the free encyclopedia
Наро́дны камісарыя́т уну́траных спраў СССР (НКУС СССР) (руск.: Народный комиссариат внутренних дел СССР (НКВД СССР)) — цэнтральны орган дзяржаўнага кіравання СССР па барацьбе з злачыннасцю і падтрыманні грамадскага парадку ў 1934—1946 гадах. Пасля быў перайменаваны ў Міністэрства ўнутраных спраў СССР.
Народны камісарыят унутраных спраў СССР | |
---|---|
скарочана — НКУС СССР | |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Дата стварэння | 10 ліпеня 1934 |
Папярэдняе ведамства | АДПУ СССР |
Дата скасавання | 26 жніўня 1946 |
Заменена на | Міністэрства ўнутраных спраў СССР |
Вышэйшае ведамства | Савет народных камісараў[d] |
Штаб-кватэра | Масква, пл. Дзяржынскага, 2 |
За перыяд свайго існавання НКУС СССР выконваў дзяржаўныя функцыі, як звязаныя з аховай парадку і дзяржаўнай бяспекі, так і ў сферы камунальнай гаспадаркі і эканомікі краіны. На тэрыторыі Беларусі функцыі НКУС ажыццяўляў Народны камісарыят унутраных спраў БССР (НКУС БССР).
У 1946 годзе ператвораны ў Міністэрства ўнутраных спраў СССР.
Народны камісарыят унутраных спраў СССР створаны 10 ліпеня 1934 года. Наркамам унутраных спраў СССР быў прызначаны Генрых Ягода.
На НКУС былі ўскладзеныя наступныя задачы:
У верасні 1936 года наркамам унутраных спраў СССР прызначаны Мікалай Яжоў.
Са снежня 1938 года наркамам унутраных спраў СССР прызначаны Лаўрэнцій Берыя.
3 лютага 1941 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР НКУС быў падзелены на два самастойныя органы: НКУС (наркам — Лаўрэнцій Берыя) і наркамат дзяржаўнай бяспекі СССР (НКДБ) (наркам — Усевалад Мяркулаў). Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны 20 ліпеня 1941 года НКУС і НКДБ былі вернутыя да структуры адзінага наркамата — НКУС, наркамам унутраных спраў СССР застаўся Берыя, а былы наркам дзяржбяспекі СССР Мяркулаў быў прызначаны яго першым намеснікам. 14 красавіка 1943 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР шляхам выдзялення з НКУС аператыўна-чэкісцкіх упраўленняў і аддзелаў ізноў быў сфармаваны самастойны наркамат дзяржаўнай бяспекі СССР (НКДБ СССР) пад кіраўніцтвам Мяркулава.
У снежні 1945 года наркамам унутраных спраў СССР быў прызначаны Сяргей Круглоў.
У 1946 годзе Народны камісарыят унутраных спраў СССР ператвораны ў Міністэрства ўнутраных спраў СССР.
№ | Імя (Гады жыцця) |
Тэрмін паўнамоцтваў | Кіраўнік урада | ||
---|---|---|---|---|---|
Пачатак | Канец | ||||
Народны камісар унутраных спраў СССР | |||||
1 | Генеральны камісар дзяржбяспекі Генрых Рыгоравіч Ягода (1891—1938) |
10 ліпеня 1934 | 25 верасня 1936 | Вячаслаў Молатаў (1930—1941) | |
2 | Генеральны камісар дзяржбяспекі Мікалай Іванавіч Яжоў (1895—1940) |
26 верасня 1936 | 25 лістапада 1938 | Вячаслаў Молатаў (1930—1941) | |
3 | Генеральны камісар дзяржбяспекі, з 9.07.1945 г. — Маршал Савецкага Саюза Лаўрэнцій Паўлавіч Берыя (1899—1953) |
25 лістапада 1938 | 29 снежня 1945 | Вячаслаў Молатаў (1930—1941) Іосіф Сталін (1941—1953) | |
4 | Генерал-палкоўнік Сяргей Нічыпаравіч Круглоў (1907—1977) |
29 снежня 1945 | 15 сакавіка 1946 | Іосіф Сталін (1941—1953) | |
НКУС, як орган дзяржаўнай бяспекі, які выконваў пенітэцыярныя функцыі, быў выканаўцам палітычных рэпрэсій 1930-х гадоў. Многія грамадзяне СССР былі асуджаныя ў пазасудовым парадку асобымі тройкамі НКУС. Таксама НКУС СССР пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны быў выканаўцам дэпартацыяў па нацыянальнай прыкмеце народаў СССР, якія абвінавачваліся ў супрацоўніцтве з Вермахтам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.