![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/68/Emblem_of_the_Byelorussian_SSR_%25281938-1949%2529.svg/langbe-640px-Emblem_of_the_Byelorussian_SSR_%25281938-1949%2529.svg.png&w=640&q=50)
Народны камісарыят лясной прамысловасці БССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Наро́дны камісарыя́т лясно́й прамысло́васці Белару́скай ССР быў утвораны ў снежні 1936 года[1]. Размяшчаўся ў будынку на рагу вуліц Карла Маркса і Камсамольскай[2].
Хуткія факты Народны камісарыят лясной прамысловасці Беларускай ССР, Агульная інфармацыя ...
Народны камісарыят лясной прамысловасці Беларускай ССР | |
---|---|
скарочана — Наркамлеспрам | |
![]() | |
![]() Будаўніцтва будынка Наркамлесу ў 1937 годзе | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | БССР |
Дата стварэння | 25 снежня 1936 |
Папярэдняе ведамства | Упраўленне ўпаўнаважанага Народнага камісарыята лясной прамысловасці СССР пры СНК БССР |
Дата скасавання | 26 сакавіка 1946 |
Заменена на | Міністэрства лясной прамысловасці БССР |
Вышэйшае ведамства | Савет Народных Камісараў БССР |
Закрыць
У функцыі камісарыята ўваходзіла кіраўніцтва нарыхтоўкай і сплавам лесу, лесапільнай, дрэваапрацоўчай, мэблевай, фанернай, запалкавай, лесахімічнай прамысловасцю, забеспячэннем прадпрыемстваў галіны тэхнічнымі матэрыяламі, механізмамі, запчасткамі, машынамі.