From Wikipedia, the free encyclopedia
Народна-дэмакратычная партыя Афганістана (НДПА; перс.: حزب دموکراتیک خلق افغانستان, пушту: د افغانستان د خلق دموکراټیک ګوند) — марксісцкая партыя, якая існавала ў Афганістане ў 1965—1992 гг.; у апошнія 2 гады свайго існавання яна называлася «Ватан» (перс.: وطن — «Айчына»).
Народна-дэмакратычная партыя Афганістана | |
---|---|
د افغانستان د خلق دموکراټیک ګوند | |
Лідар | Махамад Наджыбула |
Дата заснавання | 1 студзеня 1965 |
Дата роспуску | 1992 |
Штаб-кватэра | Кабул |
Краіна | |
Ідэалогія | Марксізм-ленінізм |
Маладзёжная арганізацыя | Democratic Youth Organisation of Afghanistan[d] |
Колькасць членаў |
50 000 (снежань 1978) |
Партыйны друк |
«Хальк» («Народ») (1966) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснавана 1 студзеня 1965 года журналістам Нурам Мухамедам Таракі. У 1967 годзе ў партыі адбыўся раскол на радыкальную фракцыю «Хальк» (перс.: خلق — «Народ») і больш умераную «Парчам» (перс.: پرچم — «Сцяг»), якую ўзначаліў Б. Кармаль.
У 1978 годзе афіцэры — члены НДПА здзейснілі Красавіцкую рэвалюцыю і прывялі партыю да ўлады. На гэты момант партыя налічвала 18 тыс. членаў. Памылкі ў правядзенні НДПА сацыяльна-эканамічных рэформаў выклікалі масавую незадаволенасць у краіне і рост узброенага супраціўлення. У партыі абвастрылася фракцыйная барацьба, у выніку чаго 1 ліпеня 1978 лідар парчамістаў Б. Кармаль быў адхілены ад займанай пасады і быў адпраўлены паслом у ЧССР. Акрамя таго, у выніку нутрапартыйных інтрыг у верасні 1979 года Н. М. Таракі быў адхілены ад улады і неўзабаве забіты па распараджэнні новага лідара партыі Хафізулы Аміна. З-за палітычнай нестабільнасці ў дзяржаве НДПА заклікала савецкія войскі, што прывяло да Афганскай вайне 1979—1989 гадоў. Падчас аперацыі, праведзенай савецкім спецпрызнам 27 снежня 1979 года, Х. Амін быў забіты, а да кіраўніцтва партыяй прыведзены прамаскоўскі арыентаваны Б. Кармаль.
Пад уплывам Перабудовы ў СССР партыя адмовілася ад шэрагу базавых пунктаў ідэалогіі і пайшла на кампраміс з узброенай апазіцыяй. У 1990 годзе на Другім з'ездзе партыі (18-ы пленум) НДПА змяніла сваю тэарэтычную базу, прыняла новы маніфест і змяніла назву на «Ватан» («Айчына»). Партыя «Ватан» з'яўлялася кіруючай у Афганістане да 1992 г. Пасля распаду СССР і страты савецкай дапамогі, партыя страціла ўладу і самараспусцілася. Частка прыхільнікаў фракцыі «Парчам» (галоўным чынам непуштуны) далучыліся да атрадаў Ахмад Шах Масуда, а былыя халькісты і пранаджыбаўскія парчамісты пайшлі на саюз з Г. Хекмаціярам.
У 2002 годзе на базе партыі «Ватан» была створана Афганская дэмакратычная партыя Ватан.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.