Нарманы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нарма́ны (літар. «паўночныя людзі») — найменне вікінгаў, скандынаўскіх ваяроў, ужыванае жыхарамі Заходняй Еўропы, чые землі ў VIII—XI стагоддзях цярпелі ад іх разбойніцкіх марскіх набегаў. Вікінгі (нарманы), якія здзяйснялі марскія набегі на ўзбярэжжа Заходняй Еўропы, у асноўным былі данамі, яны захапілі Англію (гл. Данелаг), а таксама паўночнае ўзбярэжжа Францыі, дзе ўтварылі сваю дзяржаву называную Нармандыяй, пазней яе ўладар прызнаў намінальную васальную залежнасць ад франкскага караля. Вікінгі, пераважнага шведскага паходжання, якія здзяйснялі такую самую экспансію, але ва ўсходнім кірунку, болей вядомы пад імем варагаў. Аднак, гістарыяграфію пра заснаванне варагамі дзяржаў на ўсходзе, з цэнтрамі ў Гнёздаве, Кіеве, Ладазе, Ноўгарадзе, Пскове, Полацку і інш., абагульнена называюць Нарманскай тэорыяй.