Нардкапскае цячэнне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нардкапскае цячэнне — цёплае паверхневае цячэнне каля паўночных берагоў Скандынаўскага і Кольскага паўастравоў, адгалінаванне Нарвежскага цячэння.
Тэмпература вады 2—5 °С зімой, 5—8 °С летам. Хуткасць цячэння 0,9—1,8 км/гадз. (1,0—2,5 см/с[1]). Салёнасць 34—35 г/л. Абумоўлівае незамярзальнасць паўднёва-заходняй часткі Баранцава мора.
Гэта цячэнне было адкрыта ў 1870 годзе расійскім даследчыкам А. Ф. Мідэндорфам.