![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e9/Vitenskapsakademiet-20080914-1.jpg/640px-Vitenskapsakademiet-20080914-1.jpg&w=640&q=50)
Нарвежская акадэмія навук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нарвежская акадэмія навук (нарв.: Det Norske Videnskaps-Akademi, DNVA) — галоўная навуковая арганізацыя Нарвегіі.
Нарвежская акадэмія навук | |
---|---|
![]() | |
Дата заснавання | 3 мая 1857 і 1811[1] |
Кіраўнік | Hans Petter Graver[d] і Lise Øvreås[d] |
Сайт | dnva.no (англ.) (нарв.) |
![]() |
Заснавана 3 мая 1857 года ў горадзе Хрысціянія як Навуковае таварыства Хрысціяніі (нарв.: Videnskabsselskabet i Christiania), але ў 1924 годзе змяніла назву на Нарвежскую акадэмію навук і літаратуры.
Акадэмія складаецца з двух аддзелаў: прыродазнаўчага і гісторыка-філасофскага.
Галоўная мэта акадэміі — садзейнічанне развіццю навукі ў Нарвегіі і рэпрэзентацыя нарвежскай навукі за мяжой. Акадэмія таксама прысуджае прэстыжную прэмію Абеля (матэматыка) і прэмію Каўлі (астрафізіка, нанатэхналогіі).
Нарвежская акадэмія навук мае 487 месцаў для нарвежскіх членаў і 408 месцаў для замежных членаў, што разам складае 895 членаў акадэміі.
Прэзідэнтам акадэміі абрана на перыяд 2022—2024 гадоў прафесар Lise Øvreås.