Напад на ўніверсітэцкі каледж Гарысы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Напад на Універсітэцкі каледж Гарысы[en] — тэрарыстычны акт, здзейснены 2 красавіка 2015 у горадзе Гарыса, на ўсходзе Кеніі, у выніку якога 147 чалавек загінулі і 79 былі паранены. Адказнасць за напад узяла на сябе самалійская групоўка Харакат аш-Шабаб.[1]

Хуткія факты Напад на ўніверсітэцкі каледж Гарысы, Месца нападу ...
Напад на ўніверсітэцкі каледж Гарысы
Месца нападу  Кенія, Гарыса
Дата 2 красавіка 2015
Спосаб нападу стральба, захоп закладнікаў, забойствы закладнікаў
Загінулыя 147
Параненыя 79
Арганізатары Харакат аш-Шабаб
Колькасць закладнікаў 533
Закрыць

Ход падзей

Група баявікоў з схаванымі пад маскамі тварамі напала на кампус універсітэта ў Гарысе раніцай, адкрылі хаатычную стральбу, пасля чаго захапіла студэнтаў, якія не паспелі пакінуць кампус, у закладнікі. У закладніках баявікоў апынулася 533 студэнты, 60 выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта. Паводле слоў сведак, баявікі выбіралі ў якасці ахвяр хрысціян.

На 18:30 2 красавіка ўдалося вызваліць 500 студэнтаў і акружыць баявікоў у адным з універсітэцкіх карпусоў. 3 красавіка аперацыя супраць баявікоў была завершана, паліцыі ўдалося застрэліць чатырох баявікоў. Аперацыя доўжылася некалькі гадзін.

Каля 80 працэнтаў навучэнцаў універсітэта не з'яўляецца мясцовымі жыхарамі. Значную частку насельніцтва Гарысы складаюць выхадцы з Самалі.

Гл. таксама

  • Тэрарыстычны акт у Кампале, 2010

Зноскі

  1. У Кеніі баявікі атакавалі ўніверсітэт (руск.). Lenta.ru (3 красавіка 2015).

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.