From Wikipedia, the free encyclopedia
Намсен (нарв.: Namsen) — рака ў Нарвегіі. Знаходзіцца ў фюльке Трондэлаг у цэнтральнай частцы краіны, з’яўляецца найбуйнейшай ракой гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі. Даўжыня — 229 км; рака працякае праз муніцыпалітэты Ройрвік, Намскуган, Гронг, Уверхала і Намсус. У мінулым актыўна выкарыстоўвалася для сплаву лесу ў Намсус, дзе знаходзіліся пільні. На Намсене пабудавана некалькі плацін.
Намсен | |
---|---|
нарв. Namsen | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 229 км |
Басейн | 6 200 км² |
Расход вады | 285 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Намсватнет[d] |
• Каардынаты | 64°59′57″ пн. ш. 13°44′32″ у. д.HGЯO |
Вусце | Намсенфіёрд |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 64°27′28″ пн. ш. 11°30′33″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нарвежскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Трондэлаг |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рака бярэ свой пачатак у крыніцах нацыянальнага парку Бёргеф’ель на мяжы фюльке Нурлан. Воды Намсена жывяць возера Намсватнет; затым рака ідзе праз плаціну ў паўночна-заходняй частцы гэтага возера ў муніцыпалітэце Ройрвік, далей праз Намдален (цэнтральную частку Нарвегіі), заканчваючыся ў Намсусе і ўпадаючы ў фіёрд Намсенфіёрд Нарвежскага мора. Сярод прытокаў Намсена — Туншоэльва і Сандэла. Агульная плошча басейна — 6273,86 км²; сярэдні расход вады — 285 м³/с. У 2012 годзе на Намсене распачата будаўніцтва гідраэлектрастанцыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.