Наланда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нала́нда — будыйскі ўніверсітэт і манастырскі комплекс, які існаваў у V—XII стст. на поўначы Індыі, адзін з найбуйнейшых адукацыйных цэнтраў свайго часу, у якім працавалі, выкладалі і навучаліся многія выдатныя будыйскія філосафы з розных краін, і куды з'язджаліся шматлікія паломнікі. У наш час руіны Наланды — гістарычны помнік у індыйскай правінцыі Біхар, у 90 км на паўднёвы ўсход ад Патны, старажытнай сталіцы Індыі.