From Wikipedia, the free encyclopedia
Махлараім Надзіра (пісала пад тахалусамі (псеўданімамі) Надзіра — на узбекскай мове, Каміла або Макнуна — на персідска-таджыкскай (1792—1842, Каканд)) — узбекская паэтэса, класік какандскай (узбекскай) літаратуры, дачка кіраўніка Андыжана, жонка Умар-хана (Амара), кіраўніка Каканда, паэта, апекуна паэтаў і навукоўцаў. Разам з Увайсі і Махзунай з'яўляецца прадстаўніцай какандскай жаночай паэзіі. У яе гонар названы кратэр Надзіра на Венеры.
Надзіра | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1792[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1842[1][2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Muhammad Umar Khan[d] |
Дзеці | Muhammad Ali Khan[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, грамадская дзяячка, пісьменніца |
Мова твораў | персідская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Надзіра-хон нарадзілася ў 1792 годзе ў сям'і кіраўніка Андыжана з узбекскага роду мінг.
У юнацтве атрымала выдатную адукацыю ў галіне гісторыі і літаратуры, бліскуча валодала не толькі родным, узбекскай, але і персідска-таджыкскай мовамі. Будучы жонкай кіраўніка Какандскага ханства Умар-хана (Амара) большую частку жыцця паэтэса правяла ў Какандзе у прыдворных колах, у асяроддзі аматараў і заступнікаў літаратуры, удзельнічаючы ў паэтычных спаборніцтвах са сваім мужам — паэтам, які пісаў пад тахалусам Амір. Умар-хан (Амар) памёр у 1822 годзе, калі Надзіры было трыццаць гадоў. Яна стала апекуном свайго 12-гадовага сына Мадалі-хана (Мухамед-Алі), які ўступіў на пасад. У гэты час Какандскае ханства займала найбольшую плошчу.
У гістарычных і літаратурных творах сучаснікаў Надзіры (Хакімхана, Хатыфа, Мушрыфа і інш.) маюцца звесткі аб тым, што паэтэса прымала актыўны ўдзел у грамадскім і культурным жыцці як заступніца мастацтваў. Надзіра аказвала садзейнічанне развіццю навук і літаратуры, удзельнічала ў будаўніцтве будынкаў медрэсэ, караван-сараяў, гандлёвых радоў. Асаблівым яе даверам і сяброўствам карысталася паэтэса Увайсі, настаўніца яе дзяцей. Усё жыццё Надзіры і яе творчасць прасякнуты спачуваннем да прыгнечаных, клопатам аб асвеце народа. Яна высока ставіла ролю літаратуры ў духоўным жыцці грамадства.
Жыццё Надзіры абарвалася трагічна. У выніку палітычных інтрыг у 1842 годзе паэтэса, абвінавачаная рэлігійнымі фанатыкамі ў распусце, разам са сваімі сынамі — Мухамед-Алі і Султан-Махмудам была па-зверску забітая бухарским эмірам Насрулой, які далучыў Какандскае ханства да Бухарскага эмірата.
У сваёй творчасці, як і іншыя паэты таго часу, Надзіра ў многім абапіралася на гуманістычную спадчыну заснавальніка ўзбекскай літаратуры Алішэра Наваі.
Надзіра стварала вершы як на узбекскай, так і на персідска-таджыкскай мовах. У яе рукапісных дыванах сустракаюцца розныя жанры лірыкі — газэлі, мухамасы, мусадасы, мусаманы, тарджыбанды і іншыя. Ёсць у Надзіры і некалькі «Песень расстання». Яе вершаваны дыван — гімн любові, вернасці і сумленнасці. Знаходзячыся пад пэўным уплывам суфійскіх колаў, для свайго часу Надзіра была вельмі прагрэсіўная, яна адчувала сябе перш за ўсё Чалавекам, актыўна заклікала бачыць у жанчыне не толькі прыгажосць, але і шанаваць яе розум, пачуцці, годнасць. У яе вершаваных дыванах высокае каханне ўспявалася як сімвал чалавекалюбства, як аснова маральнасці.
Надзіра пісала: «Чалавек без кахання — не чалавек,// Калі ты чалавек — ўпадабай каханне».
Асноўныя творы Надзіры атрымалі шырокую вядомасць у народзе і ўключаліся ў шматлікія зборнікі XIX—XX стагоддзяў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.