Наддрукоўка (філатэлія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Наддруко́ўка ў філатэлі́і — зборная назва дадаткова надрукаванага тэксту, часам — графічнага малюнка, на паштовай марцы, блоку, іншых знаках паштовай аплаты, гатовых да выпуску або тых, што ўжо паступілі ў абарачэнне.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/c/c3/1994._Stamp_of_Belarus_0061.jpg)
Асноўнай традыцыйнай функцыяй наддрукоўкі з'яўляецца аператыўнае змяненне інфармацыі на ўжо аддрукаваных марках з-за непрадбачаных акалічнасцей — у тых выпадках, калі апошнія настолькі важныя, што патрабуюць абавязковага адлюстравання, а аператыўна падрыхтаваць новы наклад марак у паштовага ведамства няма магчымасці.
Да такіх абставін адносяцца змены паштовых тарыфаў, дзяржаўнай валюты, недахоп пэўных відаў марак, неабходнасць даплаты, змена грамадскага ладу, акупацыя і/або аддзяленне тэрыторый, абмежавання зоны абарачэння маркі. Часам наддрукоўкі робяцца ў службовых мэтах, для абароны ад злоўжыванняў (кантрольныя наддрукоўкі). Адмысловымі відамі з'яўляюцца дабрачынныя, памятныя і прапагандысцкія наддрукоўкі, якія звычайна робяць з мэтай паказу значнасці падзеі, акцыі.
Нягледзячы на часовы і экстранны характар падобных эмісій, многія паштовыя маркі з наддрукоўкамі выпускаліся і выпускаюцца мільёнамі асобнікаў і таму лёгка даступныя сёння для калекцыянераў. Іншыя — вельмі рэдкія.