![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2f/RussianEmpireMap1800-38-NovorossiyskayaProvince.jpg/640px-RussianEmpireMap1800-38-NovorossiyskayaProvince.jpg&w=640&q=50)
Наваросія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Наваросія (укр.: Новоросія, руск.: Новороссия) — сінонім Новарасійскай губерні і Новарасійскага генерал-губернатарства, у шырокім сэнсе — гістарычныя тэрыторыі Паўночнага Прычарнамор'я, далучаныя да Расійскай імперыі ў выніку расійска-турэцкіх войнаў другой палове XVIII стагоддзя. Тэрыторыі ўключалі Херсонскую, Екацярынаслаўскую, Таўрычную, Бесарабскую губерні, а таксама Кубанскую вобласць.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2f/RussianEmpireMap1800-38-NovorossiyskayaProvince.jpg/640px-RussianEmpireMap1800-38-NovorossiyskayaProvince.jpg)
Тэрмін ужываўся да пачатку XX стагоддзя, аднак пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі практычна апынуўся пад забаронай, у той час як значная частка зямель Наваросіі ўвайшла ў склад УНР, пасля паражэнні якой тэрыторыя была ўключана бальшавікамі ў склад Украінскай ССР. Тэрмін атрымаў новае распаўсюджванне ў 2013—2014 гадах у выніку падзей, якія адбыліся ва Украіне і прывялі да масавых пратэстаў у Паўднёва-Усходняй Украіне.