From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаі́л Яфі́мавіч Фрадко́ў (руск.: Михаил Ефимович Фрадков; нар. 1 верасня 1950) — расійскі палітык, прэм'ер-міністр Расійскай Федэрацыі (2004—2007).
Міхаіл Яфімавіч Фрадкоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін, Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў (2008-2012) | ||||||
Папярэднік | Сяргей Мікалаевіч Лебядзеў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін | ||||||
Папярэднік | Міхаіл Міхайлавіч Касьянаў, Віктар Барысавіч Хрысценка (в. а..) |
||||||
Пераемнік | Віктар Аляксеевіч Зубкоў | ||||||
Нараджэнне |
1 верасня 1950[1][2] (74 гады) |
||||||
Дзеці | Пётр, Павел (нар. 1981) | ||||||
Веравызнанне | РПЦ | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | ||||||
Прыналежнасць | Расія | ||||||
Званне | палкоўнік | ||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | government.ru/government/ | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл Фрадкоў нарадзіўся ў Самарскай вобласці Расіі, Скончыў Маскоўскі станкаінструментальны інстытут (1972) і Акадэмію знешняга гандлю (1981). У 1973 годзе Фрадкоў быў накіраваны ў эканамічны аддзел пасольства СССР у Індыі, дзе працаваў два гады. Па вяртанні ў Савецкі Саюз Фрадкоў працаваў у сістэме Дзяржаўнага камітэта СССР па знешнеэканамічных сувязях і Міністэрства Знешнеэканамічных Сувязяў СССР.
У 1991 годзе Фрадкоў быў прызначаны прадстаўніком Расіі пры GATT (будучая СГА) у Жэневе.
У канцы 1992 года Фрадкоў быў прызначаны намеснікам міністра знешнеэканамічных сувязей Расіі. Меней, чым праз год, у кастрычніку 1993, ён робіцца першым намеснікам міністра. 15 красавіка 1997 года сваім указам прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын прызначыў Міхаіла Фрадкова міністрам знешнеэканамічных сувязяў Расійскай Федэрацыі. На гэтай пасадзе Фрадкоў працаваў адзін год, пасля чаго быў прызначаны міністрам гандлю.
31 мая 2000 года Міхаіл Фрадкоў прызначаны на пасаду першага намесніка сакратара Савета Бяспекі РФ. 28 сакавіка 2001 года ён прызначаны новым прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным на пасаду дырэктара Федэральнай Службы Падатковай Паліцыі Расіі. У 2003 годзе Фрадкоў прызначаны прадстаўніком Расіі ў ЕС.
1 сакавіка 2004 года ён быў прадстаўлены прэзідэнтам Пуціным як кандыдат у прэм’ер-міністры Расіі, 5 сакавіка яго кандыдатура зацверджаная Думай.
З 2007 года дырэктар Службы знешняй разведкі Расіі.
6 красавіка 2018 года ўключаны ў санкцыйны спіс ЗША ў ліку 17 чыноўнікаў і 7 бізнесменаў з Расіі[4].
Міхаіл Фрадкоў валодае анлійскай і іспанскай мовамі. Жанаты, мае двух дзяцей.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.