From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаі́л Рыго́равіч Яфрэ́маў (27 лютага (11 сакавіка) 1897 — 19 красавіка 1942) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1940). Герой Расійскай Федэрацыі (31.12.1996, пасмяротна).
Міхаіл Рыгоравіч Яфрэмаў | |
---|---|
руск.: Михаил Григорьевич Ефремов | |
Дата нараджэння | 27 лютага (11 сакавіка) 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 красавіка 1942[1][2] (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Званне |
|
Камандаваў |
3-ці стралковы корпус 12-ы стралковы корпус Прыволжская ваенная акруга Забайкальская ваенная акруга Арлоўская ваенная акруга Паўночна-Каўказская ваенная акруга Закаўказская ваенная акруга 21-я армія Цэнтральны фронт Бранскі фронт 10-я армія 33-я армія |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна Грамадзянская вайна ў Расіі Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У гады грамадзянскай вайны арганізаваў паспяховы рэйд бронецягнікоў на Баку, сталіцу Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі, што спрыяла хуткаму падзенню АДР і ўсталяванню савецкай улады ў рэспубліцы. Скончыў Ваенна-палітычную акадэмію (1930), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1933). У Вялікую Айчынную вайну на фронце з 1941 года: камандуючы 21-й арміяй, Цэнтральным фронтам, войскі якіх у ліпені — жніўні 1941 года абаранялі дняпроўскія рубяжы на гомельскім напрамку (Рагачоўска-Жлобінская аперацыя, абарона Гомеля). Потым намеснік камандуючага Бранскага фронта, камандуючы 33-й арміяй на Нара-Фамінскім кірунку пры абароне Масквы ў 1941 годзе. Трагічна загінуў (паводле афіцыйнай версіі — застрэліўся) падчас няўдалага контрнаступлення ў рамках Ржэўска-Вяземскай аперацыі ў 1942 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.