Міхаіл Міхайлавіч Бахцін
рускі філосаф і мысляр / From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаіл Міхайлавіч Бахцін (5 (17) лістапада 1895, Арол — 6 сакавіка 1975, Масква) — рускі філосаф і мысляр, тэарэтык еўрапейскай культуры і мастацтва. Даследчык мовы, эпічных формаў апавядання і жанру еўрапейскага рамана. Стваральнік новай тэорыі еўрапейскага рамана, у тым ліку канцэпцыі поліфанізма (шматгалосся) ў літаратурным творы. Даследуючы мастацкія прынцыпы рамана Франсуа Рабле, Бахцін развіў тэорыю ўніверсальнай народнай смяхотнай культуры. Яму належаць такія літаратуразнаўчыя паняцці, як поліфанізм, смяхотная культура, хранатоп, карнавалізацыя, меніпея (эўфемізм па адносінах да галоўнай і вядучай лініі ў развіцці еўрапейскага рамана ў «вялікім часе»).
Міхаіл Міхайлавіч Бахцін | |
---|---|
руск.: Михаил Бахтин | |
Дата нараджэння | 5 (17) лістапада 1895[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 сакавіка 1975(1975-03-07)[4][5][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, мовазнавец, пісьменнік, літаратурны крытык, гісторык літаратуры, літаратуразнавец, тэарэтык мастацтва |
Навуковая сфера | філасофія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
М. М. Бахцін — аўтар некалькіх лінгвістычных прац, прысвечаных агульнатэарэтычным пытанням, стылістыцы і тэорыі маўленчых жанраў. Інтэлектуальны лідар навукова-філасофскага кола, які вядомы як «Кола Бахціна».