From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаіл Іосіфавіч Глінскі (21 лістапада 1901, в. Малая Каменка Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер злілася з в. Каменка, Бабруйскі раён) — 29 жніўня 1991, Масква) — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант (1945)[1].
Міхаіл Іосіфавіч Глінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лістапада 1901 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 29 жніўня 1991 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | пяхота і кавалерыя |
Гады службы | 1919—1960 |
Званне |
|
Часць |
|
Камандаваў |
|
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Нарадзіўся 21 лістапада 1901 года. Беларус па нацыянальнасці, з сялянскага саслоўя. Скончыў гімназію ў 1918 годзе, у РСЧА і РКП(б) з 1919 года. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне на Заходнім фронце, служыў у 64-м стралковым палку (чырвонаармеец), пазней прызначаны ў 22-ю стралковую брыгаду (пры 8-й стралковай дывізіі) у аддзел забеспячэння спачатку памочнікам справавода, а затым ваенкомам харчовага транспарту. Служыў там да лістапада 1921 года, пазней паступіў у 1-ю Аб'яднаную камандную школу імя УЦВК Саветаў, якую скончыў у 1924 годзе. З кастрычніка 1924 па май 1930 года служыў у 62-м кавалерыйскім палку 1-й Асаблівай кавалерыйскай брыгады: спачатку часовы выканаўца абавязкаў памочніка начальніка штаба, а потым начальнік штаба, з кастрычніка 1926 стаў памочнікам начальніка аператыўнай часткі штаба.
З мая па чэрвень 1930 Глінскі быў у распараджэнні разведвальнага ўпраўлення штаба РСЧА, да лістапада 1931 года супрацоўнік для асаблівых даручэнняў Чацвёртага (замежнага) аддзела разведупраўлення, пазней — выконваючы пасаду кіраўніка па тактыцы КУКС да чэрвеня 1932 года. У маі 1933 прызначаны намеснікам начальніка Сектара ваенных аташэ пры Народным камісарыяце абароны СССР, са снежня 1934 па май 1938 — ваенны аташэ пры паўпрадства СССР у Латвіі, пазней у распараджэнні Упраўлення па камначскладу РСЧА. Са жніўня 1939 году па сакавік 1941 камандзір 76-га кавалерыйскага палка 14-й кавалерыйскай дывізіі Кіеўскай ваеннай акругі, з сакавіка 1941 начальнік штаба 32-й кавалерыйскай дывізіі Адэскай ваеннай акругі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Іосіфавіч змагаўся на Заходнім, Паўднёва-Заходняй і 1-м Украінскім франтах[1]. У вайну ўступіў у ранейшай пасадзе, пазней камандаваў 32-й кавалерыйскай дывізіяй са снежні 1941 г. па студзень 1942 і 7-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіяй з сакавіка 1942 г. па сакавік 1943. З сакавіка па снежань 1943 года — намеснік камандзіра 1-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса, са снежня 1943 года і да канца вайны камандзір 15-га кавалерыйскага корпуса 4-й арміі.
Пасля вайны камандаваў 19-м, 1-м і 24-м гвардзейскім стралковым корпусам (з 1946 па 1954), быў памочнікам камандуючага войскамі Адэскай ВА (з 1954 па 1957), а таксама старэйшым ваенным саветнікам камандуючага войскамі румынскай арміі (з 1957 па 1959), складаўся ў навукова-даследчай групе Генштаба (з 1959 па 1960)[1]. З 1960 у запасе.
Памёр 29 жніўня 1991 ў Маскве. Пахаваны на Траякураўскіх могілках.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Суворава II ступені, двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.
Ганаровы грамадзянін горада Багародзіцка Тульскай вобласці[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.