From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаэль Андрэас Гельмут Эндэ (ням.: Michael Andreas Helmuth Ende; 12 лістапада 1929, Гарміш-Партэнкірхен — 28 жніўня 1995, Фільдэрштат-Банландэн) — нямецкі дзіцячы пісьменнік. Творы адрозніваюцца філасофскай накіраванасцю і адрасаваны шырокім колам чытачоў, у тым ліку па-за межамі дзіцячай аўдыторыі. Аўтар сусветна вядомых «Бясконцай гісторыі», «Джыма Гузіка і Лукаса-машыніста», «Момо», па якіх сёння зняты фільмы, поўнаметражныя мультфільмы, мультсерыялы.
Міхаэль Андрэас Гельмут Эндэ | |
---|---|
Michael Andreas Helmuth Ende | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Michael Andreas Helmut Ende |
Дата нараджэння | 12 лістапада 1929[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 жніўня 1995[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Эдгар Эндэ[5] |
Жонка | Mariko Satōjn[d] і Ingeborg Hoffmann[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, сцэнарыст, пісьменнік навуковай фантастыкі, навэліст, fantasy author |
Мова твораў | нямецкая |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
michaelende.de/de (ням.) | |
Творы на сайце Lib.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Нарадзіўся 2 лістапада 1929 г. у мястэчку Гарміш, у Германіі, у сям’і мастака-сюррэаліста Эдгара Эндэ. Пазней карціны бацькі натхнялі пісьменніка. У 1935 г. нацысцкі ўрад абвясціў працы многіх таленавітых мастакоў, у тым ліку Эдгара Эндэ, «дэгенератыўным мастацтвам». Сям’я цярпела ад беднасці. Бацька і маці часта спрачаліся.
У школе Міхаэль Эндэ вучыўся дрэнна, нават застаўся на другі год. Ён пазнаёміўся з Матыясам Мікалаем, сынам гандляра кнігамі, ад якога пераняў зацікаўленасць да мастацтва і нават пачаў пісаць вершы.
У 1945 г. 16-гадовага Эндэ прызвалі ў нямецкую армію. Па адной з версій, яго так і не накіравалі на фронт па наступнай прычыне. Калі афіцэр СС спытаў яго, кім ён жадае зрабіцца, Эндэ адказаў: «Святаром». Афіцэр зморшчыўся і пайшоў прэч.
Пасля вайны пачынае жыць незалежна ад сям’і. У 1949 г. інтарэс да мастацтва прыводзіць Эндэ ў мюнхенскую школу Falkenberg. Вывучыўшыся на акцёра, ён атрымлівае ў 1951 г. дыплом і працуе ў тэатры ў Рэндсбургу (Шлезвіг-Гальштэйн). Пазней пакідае тэатр, каб аддацца заняткам літаратурай.
У 1953 г. сям’я Эндэ распадаецца: бацька пакідае маці дзеля маладой студэнткі з мастацкага факультэта. Маці няўдала спрабуе скончыць жыццё самагубствам.
У 1960 г. Эндэ выдае свой першы буйны твор — дзіцячую аповесць «Джым Гузік і Лукас-машыніст», за якім быў працяг — «Джым Гузік і Чортавы Тузін». На самой справе гэта была адна аповесць, але з-за вялікіх памераў пісьменніку прапанавалі падзяліць яе на 2 часткі. Кнігі пра негрыцянскага хлопчыка Джыма Гузіка і яго сябра — бывалага вандроўніка Лукаса — прадаваліся дрэнна, але атрымалі Нямецкую прэмію дзіцячых кніг. Сёння лічацца класікай дзіцячай літаратуры.
У 1973 г. выходзіць кніга «Момо» — фармальна дзіцячая аповесць, а па сутнасці філасофская прытча-алегорыя аб сэнсе чалавечага жыцця.
У 1979 г. была выдадзена «Бясконцая гісторыя» — найбольш знакаміты твор Міхаэль Эндэ, а ў 1984 г. — «Люстэрка ў люстэрку», які зрабіўся свайго роду прымірэннем паміж Міхаэлем Эндэ і яго бацькам. У 1989 г. выходзіць аповесць-казка «Чароўны напой», прысвечаная сучасным экалагічным праблемам. У 1992 г. быў выдадзены зборнік твораў «Турма свабоды». На той час Міхаэль Эндэ ўжо хварэў на рак страўніка.
Памёр у 1995 годзе, ва ўзросце 65 гадоў.
Пры жыцці Міхаэля Эндэ былі экранізаваныя «Момо» і «Бясконцая гісторыя», а таксама «Джым Гузік і Лукас-машыніст» (мінісерыялы 1961, 1976 гг.). Усе 3 фільмы, знятыя па «Бясконцай гісторыі», выклікалі абурэнне пісьменніка. Пасля яго смерці рэжысёр Бруна Б'янкі зняў мультсерыял «Вуншпунш» па кнізе «Чароўны напой» — аб прыгодах ката Мяўрыцыа і ворана Якаба, якія змагаюцца са сваімі гаспадарамі — чараўніком Бубонікам і ведзьмай Тыраніяй. Пазней Бруна Б’янкі здымае і мультсерыял «Джым Батан» па кнігах пра негрыцянскага хлопчыка Джыма Гузіка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.