Міністэрства ўнутраных спраў Украіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) Украіны (укр.: Міністерство внутрішніх справ України, МВС України) — дзяржаўны орган выканаўчай улады Украіны, дзейнасць якога накіроўваецца і каардынуецца Кабінетам міністраў Украіны. Міністэрства ўзначальвае Міністр унутраных спраў Украіны, якога прызначае на пасаду Вярхоўная Рада Украіны ў вызначаным заканадаўствам парадку.
Міністэрства ўнутраных спраў Украіны | |
---|---|
скарочана — МУС Украіны | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Украіна |
Дата стварэння | 1991 |
Папярэднія ведамствы |
Генеральны сакратарыят унутраных спраў УНР Народны камісарыят унутраных спраў Украінскай ССР Міністэрства ўнутраных спраў Украінскай ССР |
Вышэйшае ведамства | Кабінет міністраў Украіны |
Штаб-кватэра | |
Гадавы бюджэт | 324 206 891 500 ₴[1] |
Міністр унутраных спраў Украіны | Ігар Кліменка |
Сайт | mvs.gov.ua |
МУС Украіны з’яўляецца галоўным органам у сістэме цэнтральных органаў выканаўчай улады па пытаннях фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы абароны правоў і свабод грамадзян, інтарэсаў грамадства і дзяржавы ад супрацьпраўных замахаў, вядзення барацьбы са злачыннасцю, аховы грамадскага парадку, забеспячэння грамадскай бяспекі, бяспекі дарожнага руху, аховы і абароны асоба важных дзяржаўных аб’ектаў.