Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (Мінсельгасхарч Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне сельскай гаспадаркі. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 27 чэрвеня 2024 года пасаду міністра займае Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч.
Склад
Цэнтральны апарат — 7 галоўных упраўленняў, 2 дэпартаменты, 4 упраўленні, 2 інспекцыі, па адным аддзеле і сектары[1].
Задачы
- парадкаванне сельскагаспадарчай вытворчасці дзяржаўных устаноў;
- стварэнне ўмоў для прыватызавання аграпрамысловай вытворчасці;
- укараненне ў сельскай гаспадарцы дасягненняў навукі;
- павышэнне выніковасці сельскагаспадарчай вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай сыравіны;
- стварэнне ўмоў для павелічэння вытворчасці харчавання;
- павышэнне спабораздольнасці сельскагаспадарчых тавараў за мяжой;
- прыцягненне капіталаўкладанняў для пераабсталявання сельскагаспадарчых прадпрыемстваў;
- забеспячэнне выканання падпарадкаванымі прадпрыемствамі планавых паказчыкаў вывазу і ўвозу сельскагаспадарчых тавараў.
Паўнамоцтвы
- спрыянне захаванню асяроддзя ўзнаўлення рыбы;
- распрацоўка заканадаўства аб сельскай гаспадарцы;
- стварэнне, пераўтварэнне і касаванне падпарадкаваных устаноў;
- узгадненне правядзення сельскагаспадарчых навуковых даследаванняў;
- забеспячэнне вытворчасці хлеба і макаронаў;
- распрацоўка прыёмаў сельскагаспадарчай вытворчасці на забруджаных радыёнуклідамі землях;
- парадкаванне насенневодства, гатункавыпрабавання, пляменнай справы, меліярацыі і хімізацыі земляў, механізавання і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі;
- нагляд за выкананнем правілаў карыстання сельскагаспадарчым абсталяваннем і сродкамі абароны раслін;
- ухваленне пастаноў аб бяспецы геннай інжынерыі;
- ліцэнзаванне;
- улік асушальных збудаванняў і рыбалоўных угоддзяў;
- ацэнка праектаў і будаўніцтва асушальных збудаванняў;
- ухваленне правіл бяспекі працы на падпарадкаваных прадпрыемствах;
- нагляд за выкарыстаннем грошай урада, выдаткаваных на сельскую гаспадарку;
- прыцягненне замежных укладанняў у сельскую гаспадарку;
- нагляд за якасцю харчавання пры вытворчасці і захоўванні;
- выдача пасведчанняў аб уліку генна-інжынерных гатункаў раслін, парод жывёл і штамаў непатагенных мікраарганізмаў;
- закуп сельскагаспадарчых тавараў і паслуг;
- ухваленне норм працы і расходу паліва ў сельскай гаспадарцы[2].
Гісторыя
Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці 25 жніўня 1991 года міністэрства больш як 4 гады працягвала кіравацца Пастановай Ураду БССР ад 12 жніўня 1991 года № 312, паводле якой міністр прызначаўся Вярхоўным Саветам[3]. Пастановай ад 12 лютага 1996 года № 100 урад Беларусі ўхваліў новую ўставу міністэрства. Паводле дзейнай Пастановы ўраду ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1590 міністр прызначаецца прэзідэнтам[2].
Кіраўніцтва
- Міністр — Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч.
- Першы намеснік Міністра — Сяргей Аляксандравіч Федчанка.
- Намеснік Міністра — Уладзімір Уладзіміравіч Гракун.
- Намеснік Міністра — Вадзім Віктаравіч Шагойка.
- Намеснік Міністра — Ала Лявонаўна Ламакіна (з 27 студзеня 2017)[4].
- Намеснік Міністра — Іван Іванавіч Смільгінь.
Міністры сельскай гаспадаркі Беларусі
- Фёдар Мірачыцкі (1991—1994)
- Васіль Лявонаў (1994—1997)
- Іван Шакола (1997—1998)
- Юрый Мароз (1998—2000)
- Вадзім Папоў (ліпень — лістапад 2000)
- Міхаіл Русы (2001—2003)
- Зянон Ломаць (ліпень — снежань 2003)
- Васіль Дваранінавіч (2003—2004)
- Леанід Русак (2004—2008)
- Сямён Шапіра (2008—2010)
- Міхаіл Русы (2010—2012)
- Леанід Заяц (2012—2019)
- Анатоль Хацько (2019[5]—2020)
- Іван Крупко (2020[6] — 2021)
- Ігар Брыло (18 лютага 2022 — 28 ліпеня 2023)
- Сяргей Барташ (з 8 жніўня 2023 — 27 чэрвеня 2024)[7]
- Анатоль Ліневіч (з 2024)
Зноскі
- Будова міністэрства (руск.)(недаступная спасылка). Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2010. Праверана 19 сакавіка 2011.
- Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1590 (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (2 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2016. Праверана 19 сакавіка 2011.
- Гісторыка-архіўная даведка да фонду міністэрства за 1991-1995 гг. (руск.)(недаступная спасылка). Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 19 сакавіка 2011.
- Указ Президента Республики Беларусь от 17 марта 2020 года № 98 «Об И. И. Крупко» Архівавана 9 снежня 2021. (руск.)
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.