From Wikipedia, the free encyclopedia
Міністэрства культуры Эстоніі (англ.: Kultuuriministeerium) — цэнтральны орган выканаўчай улады, дзейнасць якога накіроўваецца і каардынуецца Урадам Эстоніі. Міністэрства культуры Эстоніі ажыццяўляе дзяржаўнае кіраванне і садзейнічае развіццю напрамкаў фарміравання дзяржаўнай палітыкі ў галіне кінематаграфіі, фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферах культуры, мастацтва і спорту, аховы культурнай спадчыны, экспарту, увозу і вяртанню культурных каштоўнасцей, дзяржаўную моўную палітыку, а таксама каардынуе дзяржаўную палітыку ў сферы СМІ Эстоніі і забяспечвае распрацоўку адпаведнага заканадаўства.
З 2023 года міністрам культуры Эстоніі з’яўляецца Хейдзі Пурга.
Міністэрства культуры Эстоніі было заснавана 27 красавіка 1953 года як Міністэрства культуры Эстонскай ССР. Да гэтага моманту ўсімі пытаннямі культурнай дзейнасці займалася Упраўленне мастацтваў Эстонскай ССР і яго падраздзяленні.
Пасля аднаўлення незалежнасці Эстонскай Рэспублікай у 1991 годзе Міністэрства культуры ЭССР было рэарганізавана ў Міністэрства культуры Эстоніі і аб’яднана з Міністэрствам адукацыі, але ўжо ў 1996 годзе міністэрствы былі зноў падзеленыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.