![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ad/Seal_of_the_United_States_Department_of_Education.svg/langbe-640px-Seal_of_the_United_States_Department_of_Education.svg.png&w=640&q=50)
Міністэрства адукацыі ЗША
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міністэрства адукацыі ЗША (англ.: United States Department of Education) — адзін з выканаўчых дэпартаментаў ЗША.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ad/Seal_of_the_United_States_Department_of_Education.svg/320px-Seal_of_the_United_States_Department_of_Education.svg.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/af/Usdepartmentofeducationbuilding.jpg/640px-Usdepartmentofeducationbuilding.jpg)
Міністэрства было створана ў 1979 годзе шляхам падзелу міністэрствы аховы здароўя, адукацыі і сацыяльнага забеспячэння, якое існавала раней, на міністэрства адукацыі і міністэрства аховы здароўя і сацыяльных службаў ЗША[1]. У адрозненне ад шматлікіх іншых краін, адукацыя ў ЗША вельмі дэцэнтралізавана, асноўную ролю адыгрываюць штаты і мясцовыя школьныя саветы, а роля міністэрства адукацыі параўнальна невялікая. Гэта адно з самых маленькіх міністэрстваў ЗША. Па стане на 2007 год колькасць супрацоўнікаў міністэрства складае 5000 чалавек, бюджэт (2011 фінансавы год) — каля 71 млрд долараў)[2]. У задачы міністэрства ўваходзіць размеркаванне федэральных фінансавых сродкаў на адукацыю, збор інфармацыі пра амерыканскія школы, забеспячэнне роўнага доступу да адукацыі. Міністэрства ўзначальвае міністр адукацыі ЗША, у наш час гэту пасаду займае Арнэ Дункан[3].