From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікіта Сяргеевіч Крыўцоў (нар. 31 ліпеня 1992, г. Вілейка, Мінская вобласць — 12 жніўня 2020 (?), Мінская вобласць) — беларускі футбольны фанат, загінулы ўдзельнік акцый пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Мікіта Сяргеевіч Крыўцоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1992 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 жніўня 2020 (28 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Вілейцы, некаторы час жыў у Маладзечне. Быў фанатам ФК Маладзечна. З жонкаю гадаваў пяцігадовую дачку, сям’я жыла ў Жодзіне[1].
Ягоны брат — Павел Кухта, добраахвотнік у вайне ва Украіне. З 2022 года з’яўляецца кіраўніком варшаўскага Цэнтра дапамогі беларускім добраахвотнікам, якія ваююць у Батальёне імя Кастуся Каліноўскага.[2][3]
Прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацый на выбарах. 9 жніўня стаяў перад шэрагам АМАПу з бела-чырвона-белым сцягам на плошчы ў Маладзечне. 10 жніўня Мікіта казаў, што быў у Мінску, дзе ледзьве не трапіўся АМАПу на Нямізе[4].
Знік 12 жніўня. Раніцай гэтага дня ён паехаў на працу ў пасёлак Каралёў Стан пад Мінскам[5]. Паводле геалакацыі ягонага тэлефону Мікіта ў дзень свайго знікнення мог быць у шпіталі альбо ў міліцыі[6].
Увечары 22 жніўня вартаўнік дачнага кааператыву знайшоў цела Мікіты ў лесе на вуліцы Парніковай у Мінску. Ён выклікаў міліцыю і зрабіў фота. На фотаздымку бачна, што Мікіта стаіць на зямлі, такім чынам, назіральнікі сумняюцца ў тым, што ён скончыў жыццё самагубствам. Паводле вартаўніка, твару ў Мікіты фактычна не было, але зубы засталіся цэлыя. Бацькам адмовіліся паказваць цела для апазнання.[4]
Анжаліка, маці Мікіты Крыўцова, патлумачыла, што пасля здымкаў праграмы для «Белсата» да яе падышоў малады чалавек, які распавёў, што разам з Мікітай быў ў нейкай спартыўнай залі. Там іх збівалі і там таксама апошні раз «засвяціўся» мабільны тэлефон Мікіты. Паводле Анжалікі, гэты хлопец баіцца даваць паказанні[7].
18 сакавіка 2021 года стала вядома, што Следчы камітэт адмовіўся распачынаць крымінальную справу па факце смерці Мікіты Крыўцова «за адсутнасцю ў чыіх-небудзь дзеяннях складу злачынства»[8].
Пахаваны Мікіта Крыўцоў на старых могілках у Маладзечне[9].
19 лістапада 2022 года стала вядома, што ў палку Каліноўскага зʼявілася падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова.[10]
24 лістапада 2022 года Крыўцоў быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.[11]
У чэрвені 2023 года таксама ўзганароджаны медалём «Гонар і годнасць» ад Аб’яднанага пераходнага кабінета. Медаль з рук Святланы Ціханоўскай атрымаў брат Мікіты[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.