From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікаэль Кінгсберы (англ.: Mikaël Kingsbury; нар.24 ліпеня 1992) — канадскі фрыстайліст, які спецыялізуецца ў могуле. Чэмпіён свету, двухразовы ўладальнік Кубка свету. Сярэбраны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы.
Мікаэль Кінгсберы | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі |
Мянушка | Mik[1] |
Спецыялізацыя | фрыстайл[2] |
Нарадзіўся |
24 ліпеня 1992 (32 гады) Сент-Агат-дэ-Мон (Канада) |
Грамадзянства | Канада |
Рост | 175 зм |
Вага | 61 кг |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэбютаваў у спаборніцтвах кубка свету 8 студзеня 2010 года на этапе ў Калгары, дзе заняў 36-е месца. Менш чым праз год, у снежні, канадзец упершыню дабраўся да кубкавага подыўма, стаўшы другім на этапе ў Куусама. А яшчэ праз 10 дзён, у кітайскім Бейда Лэйк Кінгсберы атрымаў сваю першую перамогу ў могуле.
У тым жа сезоне дэбютаваў на чэмпіянаце свету, які праходзіў у Дзір Вэлі. У спаборніцтвах па могулу канадац заваяваў бронзу, саступіўшы французу Гільба Кала і свайму суайчынніку, алімпійскаму чэмпіёну Аляксандру Біладо. У паралельным могуле Кінгсберы зноў саступіў Біладо, але на гэты раз на другой пазіцыі. Агульны залік сезону канадзец скончыў чацвёртым, а ў могульном заліку стаў трэцім.
У сезоне 2011/2012 Кінгсберы атрымаў 8 перамог у могуле і паралельным могуле (з іх 6 запар, паўтарыўшы рэкорд сусветных кубкаў) і выйграў як залік могула, так і генеральную класіфікацыю, стаўшы уладальнікам Кубка свету ў дзевятнаццацігадовым узросце.
У падобным рэчычы канадзец выступаў у сезоне 2012/2013. Ён зноў выйграў шэсць стартаў, агульны і малы залікі Кубка свету. А з чэмпіянату свету ў Нарвегіі Кінгсберы зноў вярнуўся з двума медалямі: у паралельным могуле ён зноў стаў другім (зноў саступіўшы Біладо), а ў звычайным могуле ён заваяваў золата, упершыню стаўшы чэмпіёнам свету.
Сезон | Агульны залік | Могул |
---|---|---|
2009/2010 | 64 | 22 |
2010/2011 | 4 | |
2011/2012 | ||
2012/2013 |
Дата | Месца правядзення | Дысцыпліна |
---|---|---|
21 снежня 2010 | Бейда Лэйк | Могул |
29 студзеня 2011 | Калгары | Могул |
10 снежня 2011 | Кусама | Могул |
20 снежня 2011 | Мерыбель | Паралельны могул |
14 студзеня 2012 | Монт Габрыэль | Паралельны могул |
19 студзеня 2012 | Лейк-Плэсід | Могул |
28 студзеня 2012 | Калгары | Могул |
2 лютага 2012 | Дыр Вэлі | Могул |
12 лютага 2012 | Бейда Лэйк | Могул |
18 лютага 2012 | Наэба | Могул |
15 снежня 2012 | Кусама | Паралельны могул |
17 студзеня 2013 | Лейк-Плэсід | Могул |
26 студзеня 2013 | Калгары | Могул |
31 студзеня 2013 | Дыр Вэлі | Могул |
15 лютага 2013 | Сочы | Могул |
23 лютага 2013 | Інавасіра | Могул |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.