савецкі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікала́й Фядо́сіевіч Нізо́ўцаў (Нізаўцо́ў) (1896, Вялікі Усцюг Валагодскай губерні — 8 лютага 1938, Мінск) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, наркам земляробства БССР.
Мікалай Фядосіевіч Нізоўцаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Мікалай Галадзед Даніла Валковіч Апанас Кавалёў |
||||||
Папярэднік | Казімір Бенек | ||||||
Пераемнік | Васіль Шышкоў | ||||||
Нараджэнне |
1896 |
||||||
Смерць |
8 лютага 1938 |
||||||
Партыя | УКП(б) (1918) |
Нарадзіўся ў 1896 годзе ў горадзе Вялікі Усцюг. З сям’і службоўца. Член КПСС з 1918 года.
З 26 красавіка 1937 года займаў пасаду народнага камісара земляробства Беларускай ССР. 29 ліпеня 1937 года быў вызвалены ад займанай пасады пастановай пленума ЦК КПБ(б). 4 лютага 1938 года быў арыштаваны ў Мінску па адрасе: вул. К. Маркса, д. 2, кв. 8. Быў выключаны з УКП(б) і 8 лютага быў асуджаны пазасудовым органам НКУС як «член антысавецкай дыверсійна-тэрарыстычнай арганізацыі «правых» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны.
15 снежня 1956 года быў рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда БССР. Асабовая справа Н. № 8173-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.