Мікалай Сцяпанавіч Лявонцьеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Сцяпанавіч Лявонцьеў (30 мая 1862, г. Навагрудак Гродзенскай вобл. — 4 ліпеня 1910) — вайсковец, падарожнік, дыпламат. Граф Абісінскай імперыі (1896).
Мікалай Сцяпанавіч Лявонцьеў | |
---|---|
Нараджэнне |
26 кастрычніка 1862(1862-10-26) |
Смерць |
1910[1]
|
Месца пахавання | |
Род | Лявонцьевы[d] |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Род войскаў | кавалерыя |
Бітвы | |
Узнагароды |
Вучыўся ў Мікалаеўскім ваенным вучылішчы ў Пецярбургу, служыў у Гродзенскім гусарскім палку (да 1892). У 1894—95 арганізаваў на свае сродкі (дзеля чаго прадаў свае маёнткі) разам з падарожнікам А.В. Елісеевым расійскую геаграфічную экспедыцыю ў Эфіопію (Абісінію). Наладзіў сяброўскія адносіны з імператарам Менелікам II, садзейнічаў пасылцы ў ліпені 1895 эфіопскай місіі ў Пецярбург і ўсталяванню дыпламатычных адносін паміж Расіяй і Эфіопіяй. Быў ініцыятарам адпраўкі ў Эфіопію летам 1895 вялікай партыі расійскай зброі. У час італа-эфіопскай вайны (1895—96) ваенны саветнік Менеліка II. У 1897—99 генерал-губернатар Экватарыяльнай вобласці Эфіопіі, пасля чаго вярнуўся ў Расію. Удзельнік руска-японскай вайны (1904-05). Апошнія гады жыў у Парыжы.