![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bd/Nikolai_Rubinstein_1872.jpg/640px-Nikolai_Rubinstein_1872.jpg&w=640&q=50)
Мікалай Рыгоравіч Рубінштэйн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Рыгоравіч Рубінштэйн (руск.: Никола́й Григо́рьевич Рубинште́йн, 1835, Масква — 1881, Парыж, пахаваны ў Маскве) — расійскі піяніст, дырыжор, педагог і музычна-грамадскі дзеяч.
Мікалай Рыгоравіч Рубінштэйн | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | кампазітар, піяніст, дырыжор, музычны педагог |
Дата нараджэння | 2 (14) чэрвеня 1835[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 (23) сакавіка 1881[1][2][…] (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Праваслаўная Царква |
Бацька | Grigory Romanovich Rubinstein[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
![]() |
Вучань Тэадора Кулака (фартэпіяна). Скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (1855). У гады вучобы актыўна выступаў з канцэртамі. Музыкант-асветнік, як і яго брат А. Р. Рубінштэйн, актыўна выступаў за развіццё прафесійнай музычнай адукацыі ў Расіі. У 1860 годзе па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам Рубінштэйна арганізавана Маскоўскае аддзяленне Рускага музычнага таварыства, удзельнічаў як дырыжор і саліст ў яго сімфанічных і камерных канцэртах. У тым жа годзе адкрыў Музычныя класы, на аснове якіх ў 1866 годзе створана Маскоўская кансерваторыя (быў яе дырэктарам і прафесарам да канца жыцця). Адзін з яскравых піяністаў і дырыжораў 19 стагоддзя, Рубінштэйн быў нтэрпрэтатарам і прапагандыстам творчасці П. І. Чайкоўскага (першы выканаўца шэрагу яго фартэпіянных і сімфанічных твораў; пад кіраўніцтвам Рубінштэйна адбылася 1-я пастаноўка оперы «Яўген Анегін» сіламі вучняў кансерваторыі). Чайкоўскі прысвяціў Мікалаю Рубінштэйну сваё фартэпіяннае трыа «Памяці вялікага артыста» (1882).